Грамадства1111

Ціханоўская абмеркавала з намеснікам дзяржсакратара ЗША закрыццё лазеек у санкцыях

Падчас тыдня высокага ўзроўню Генасамблеі ААН намеснік дзяржсакратара ЗША Курт Кэмпбэл афіцыйна прыняў беларускую лідарку ў Вашынгтоне, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: ОСЦ

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:

  • Шляхі вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў гуманітарным спісе;
  • Падтрымку рэпрэсаваных, грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, у тым ліку фінансавую;
  • Падтрымку ініцыятываў па ўмацаванні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці;
  • Працяг Стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларуссю;
  • Пагрозу ўцягвання Беларусі ў вайну;
  • Закрыццё шчылінаў у санкцыях;
  • Прыцягненне вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці;
  • Усталяванне палітычных і дыпламатычных кантактаў з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

«Гэта была практычная сустрэча. У першую чаргу мы абмеркавалі крокі па вызваленні палітвязняў і спыненні рэпрэсіяў. Я радая, што нашае бачанне сітуацыі супадае, і што для ЗША гэтае пытанне застаецца прыярытэтам. Таксама важна, што ідэі і праекты, якія мы абмяркоўвалі ў межах Стратэгічнага дыялогу, пачынаюць рэалізоўвацца. Дзякую ЗША за паслядоўную пазіцыю, салідарнасць і падтрымку», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары11

  • Жора
    27.09.2024
    Зарэцкая, Азараў, ...
  • Ботам
    27.09.2024
    Давіце дыктатуру
  • Сэлфи-наше всё
    27.09.2024
    Мы ідзем кудысці не туды, Стоит ли обращать внимание на тех, кто ни на что не влияет?

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?44

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць