Грамадства1313

Клінер паказаў, наколькі брудная кухня ў рэстаране на Зыбіцкай ФОТЫ

Клінер паказаў у тыктоку, з чым яму даводзіцца сутыкацца па сваёй працы там, дзе любяць паснедаць многія жыхары сталіцы.

Стан кухні рэстарацыі на Зыбіцкай да клінінгу. Скрыншоты з тыктока

Блогер, які валодае клінінгавай кампаніяй у Мінску, выклаў у сваім тыкток-канале «Хлопец з іракезам» ролік для людзей з моцнымі нервамі. 

Уначы, пакуль рэстаран на Зыбіцкай вуліцы не працаваў, ён прыйшоў вычышчаць яго ад бруду. Абсталяванне на кухні пакрыта таўсценным слоем бруду і тлушчу, а на сценах да самай падлогі карычневыя падцёкі — тут смажылі бульбу.

@viktorborisenkom Вот это я понимаю #уборкабара #уборкаресторана #cleantok #шок #уборкаминск #клинингминск ♬ Hot Sexy HipHop Blues Guitar - RockEagle

«Ну шок! Вось гэта смаката!» — радуецца блогер свайму новаму аб'екту.

Каментатараў такі стан кухні абурыў. Хтосьці, хто не першы год працуе ў сферы грамадскага харчавання, заўважыў, што ўпершыню бачыць такую брудную кухню. На іх думку, яна не магла так закарэць за дзень-два, калі б выконваўся расклад мыцця абсталявання, пра які ў гэтай рэстарацыі, падобна, не чулі. «Санстанцыя там бывала ўвогуле ці толькі па дакументах?»

Але блогер не стаў здаваць свайго заказчыка і не назваў назву рэстарана, чыю кухню давялося вычышчаць да бляску.

Стан кухні рэстарана на Зыбіцкай да клінінгу. Скрыншоты тыктока

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Буга
    01.10.2024
    ябацькам норм, яны і не з такога бруднага карыта гатовы хлябаць
  • M.O.
    01.10.2024
    на месцы санстанцыі я б прайшлася па кухнях прынамсі зараз, знайшла б рэстарацыю па фота ды ўляпіла штраф.
  • ЯНКА
    01.10.2024
    Буга, «норм», як і «ребят», «пруф», «кринжь» і т. п. — гэта слоўнае сьмецьце, якому ня месца ў беларускай мове. Не забруджвай мову гэтай расейшчынай!

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай12

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай12

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць