Вайна44

У Расіі будуць забіраць на вайну не толькі зняволеных, але і падсудных

Выданне «Важные истории» даведалася, што ў Расіі плануюць забраць на вайну 40 працэнтаў падсудных. Раней кантракт можна было заключаць толькі да суда ці пасля, гэта значыць з падазраванымі ці ўжо асуджанымі. Цяпер гэты заканадаўчы прабел ліквідаваны.

Фота ілюстрацыйнае

Законапраект, які дазваляе заключаць кантракты з Мінабароны на стадыі суда, Дзярждума прыняла ў канцы верасня. Дэпутаты прагаласавалі за яго адразу ў другім і трэцім чытаннях. Закон яшчэ не падпісаны Пуціным, але, як расказалі «Важным историям» два адвакаты, якія працуюць у Расіі па крымінальных справах, у СІЗА ідзе падрыхтоўка да таго, каб адпраўляць падсудных на вайну.

Адпаведная задача была пастаўлена і вайскоўцам, якія займаюцца вярбоўкай па кантракце, паведаміў суразмоўца выдання ў Мінабароны. Паводле яго слоў, падрыхтоўка заключаецца ў зборы інфармацыі пра тое, колькі падсудных прыдатныя да вайсковай службы і як шмат сярод іх ахвотных заключыць кантракт: «З прыблізна 60 тысяч падсудных чакаецца забраць 40%».

Па словах суразмоўцаў «Важных историй», з кожнага СІЗА могуць забраць на вайну каля 100 падсудных. У Расіі дзейнічае 210 следчых ізалятараў, а значыць, могуць адправіць на вайну каля 20 тысяч чалавек.

Крыніца, блізкая да Генштаба, кажа, што колькасць зняволеных для адпраўкі на вайну памяншаецца.

«Гэта не бясконцы рэсурс, і рашэнне адпраўляць на «СВА» падсудных сведчыць пра тое, што прыток зняволеных ужо не такі, як раней. Асуджаныя па лёгкіх артыкулах, тыя, каму засталося сядзець нядоўга, неахвотна ідуць ваяваць».

Што да тых, хто адбывае пакаранне па цяжкіх артыкулах, то

«значную частку такога кантынгенту ўжо забралі, таму даводзіцца браць патэнцыйных зняволеных на ўваходзе», — кажа крыніца.

Ці набліжае гэта новую хвалю мабілізацыі?

«Гэта залежыць ад таго, ці хопіць цярпення ў Крамля. Пакуль што палітычнае кіраўніцтва задавальняе прасоўванне войскаў на 400 метраў у дзень і паступовае знішчэнне ўкраінскай арміі, але ўсё можа змяніцца», — лічыць крыніца.

Каментары4

  • 01.10.2024
    Чаго ўжо сароміцца ?) Трэба ўсіх падозраных ( а гэта 100 % насельніцтва арды ) так сама - загаліць ў жаўнеры. Не патрэбна аніякай мабілізацыі . І рыбку з’есці і на ... сесьці )
  • &
    01.10.2024
    Гэта скончыцца вялікай, мабыць - бязьмежнай, хваляй бандытызму і крымінала ва ўсіх яго праяўленьнях. Тут 90-я, якіх русакі так баяцца і так клянуць, пададуцца фігней. Гэта будзе нешта накшталт пасьляваеннай хвалі, і асабліва пасляберыеўскай амністыі. А зараз - гэтым указам - яны фактычна даюць дабро на злачынства. Здзейсьніў яго і нават у суд ня трэба, нават да сьледака не паедзеш - пішы паперу і ты "чысты", ты герой, ты сапраўдны сын сваей Радзімы
  • Поцык
    01.10.2024
    &, и это очень хорошо. Пусть отвечают за преступления своих сограждан, как совки отвечали за преступления СССР в Афганистане

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць