Грамадства

«Замінаваньне» офісу БНФ палічылі хуліганствам

Cупрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску паводле інцыдэнту з «замінаваньнем» сядзібы БНФ распачалі крымінальную справу за хуліганства.

16 жніўня невядомыя прымацавалі на дзьвярах сядзібы прыстасаваньне, падобнае да бомбы, а вокны й дзьверы выпацкалі смалой. Выкліканыя сапёры выявілі, што прыстасаваньне – муляж бомбы.

На месцы здарэньня працавала група крыміналістаў і опэрупаўнаважаных крымінальнага вышуку. Кіраўніцтва партыі БНФ лічыць, што ўлады не зацікаўлены ў пошуках злачынцаў.

Кіраўніцтва ўпраўленьня ўнутраных спраў Савецкага раёну Менску санкцыянавала распачаць крымінальную справу не за тэрарызм, як настойвалі сябры партыі БНФ, а за хуліганства. Намесьнік аддзелу грамадзкай бясьпекі й аховы грамадзкага парадку Мікалай Сіліч паведаміў «Свабодзе»:

(Сіліч: ) «Распачалі крымінальную справу паводле факту – хуліганства. Ну, які тут можа быць тэрарызм? Тут няма тэрарызму. Тут ёсьць хуліганства».

Участковы інспэктар Міхаіл Пруднікаў, на тэрыторыі якога знаходзіцца офіс партыі БНФ, цягам дзесяці дзён праводзіў праверку матэрыялаў, атрыманых ад кіраўніцтва. 16 жніўня на месцы здарэньня крыміналісты зьбіралі ўсе рэчы, якія, на іх думку, маглі дапамагчы ў пошуках злачынцаў. Адбіткі пальцаў здымалі ў лябараторыі. Раз невядомыя пакінулі ўлёткі з абрэвіятурай РНЕ (Расейскае нацыянальнае адзінства) пад муляжом бомбы й ля сядзібы БНФ, крыміналісты шукалі супадзеньняў адбіткаў пальцаў з тымі, што раней былі ўзяты ў затрыманых прыхільнікаў РНЕ. Муляж бомбы з выявай свастыкі міліцыянты забралі ў якасьці рэчавага доказу.

Лідэр БНФ Вінцук Вячорка ўпэўнены, што міліцыянты ня сталі б распачынаць справу за тэрарызм.

(Вячорка: ) «Не выклікае зьдзіўленьня, што справа так і не адкрыта паводле артыкулу «Тэрарызм». Мне ўжо даводзілася гаварыць: калі б, ня дай Бог, было нешта такое ўчынена адносна дзяржаўных органаў альбо якога-небудзь БРСМ, то былі б адразу і крымінальная справа, і шуміха».

Намесьнік кіраўніка партыі БНФ Віктар Івашкевіч лічыць, што злачынцаў шукаць ня будуць.

(Івашкевіч: ) «У гэтай сытуацыі, як гэта й напачатку было вядома, міліцыя сама нічога не вырашае. На ўсё будзе палітычнае рашэньне. А палітычнае рашэньне можна растлумачыць так: ніхто нікога ніколі ня знойдзе, бо знайсьці тых, хто гэта зрабіў, – азначае пакараць прыхільнікаў аб’яднаньня з Расеяй і паказаць нейкую правату прыхільнікаў нацыянальнай незалежнасьці. А на гэта ўлада ніякім чынам пайсьці ня хоча».

Намесьнік кіраўніка аддзелу грамадзкай бясьпекі Савецкага РУУС патлумачыў «Свабодзе», што крымінальнай справай будуць займацца супрацоўнікі ўсіх аддзелаў упраўленьня міліцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць