Грамадства2727

На вагоне цягніка, што прыбыў у Літву з Беларусі, нехта пакінуў вельмі дзіўны надпіс ФОТАФАКТ

У сераду на КПП у Кяну (з беларускага боку — Гудагай) з Беларусі прыйшоў транзітны цягнік Масква — Калінінград. 

На адным з вагонаў памежнікі заўважылі нанесены чорнай фарбай сімвал расійскай арміі Z і надпіс ZOV (лацінскімі літарамі). На іншым вагоне быў надпіс на расійскай мове: «Вільнус — горад Расіі», паведамляе Delfi.lt.

Фота: VSAT

Персанал цягніка не мог растлумачыць, адкуль узяліся гэтыя надпісы», — адзначае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

Згодна з дзейнымі ў Літве законамі, персанал цягніка абавязалі неадкладна прыбраць усе гэтыя надпісы. Супрацоўнікі САДМ адзначылі, што калі надпісы не прыбяруць, то пасажырам давядзецца перасесці ў іншыя вагоны, а вагоны з надпісамі адчэпяць і на тэрыторыю Літвы не прапусцяць.

Фота: VSAT

Начальнік цягніка са сваімі падначаленымі пад наглядам памежнікаў сцерлі надпісы і літары з дапамогай пяску.

Але цікава, што слова «Вільня» (Вільнюс) была напісана праз «у».

Каментары27

  • А як на Здаровы Глузд
    03.10.2024
    Ўласьцік транспарту пільнуецца ягонага стану, як злапае марнатраўцу - змушае кампэнсаваць, не злапае - сам вяртае належны стан транспарту ці, калі лічыць шкоду нішчымнай, едзе так. Гэдак жа і з пошукам марнатраўцы, ўласьнік ці страхавая вызначаецца, ці яно варта.

    А калгасны (дзяржаўны) цягнік няробы з раздзьмутага пэрсаналу цягніка (сто гадоў "вучацца" сякерай са сходаў вагона лед збіваць і перапісваць квіткі нейкае трасцы ў журнал) шаравалі пяском (ўявіце ўласьніка які так свой транспарт данявечвае) іначай памежны пракруст паветра з колаў паспускае.

    Звар'яцелы Сьвет
  • Вільнус ЭсЭсЭсРыя
    03.10.2024
    Не сварыцеся, пастсавок і эўрасавок паступова адзін ў другі пераліваюцца, а ня выразны дукт праміж імі
  • Відавочна
    03.10.2024
    Беларускія пагранцы прывітанне даслалі.
    А навошта - тут ужо могуць быць варыянты.

Цяпер чытаюць

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі мужчына парэзаў сабе шыю на прыпынку, сам не ведаючы навошта

ЗША павялічаць закуп ракет для «Пэтрыят» у 4 разы

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання4

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр вызначыў новы дэдлайн для вяртання грошай на карткі. Два ўжо праваленыя4

Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй»5

Ваяр з Беларускага добраахвотніцкага корпуса: Я жыў у ружовай бурбалцы14

Арыштавалі чыноўніцу з Мінздароўя — выкрылі схему нелегальнай пастаўкі лекаў у Беларусь5

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі2

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць