Грамадства1414

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Рух пачаўся ў жніўні 2024 года. Суд Цэнтральнага раёна Мінска пачкамі заносіць акаўнты ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Акаўнт у твітары Kot Šrodzinhiera прызнаны «экстрэмісцкай прадукцыяй» 25 верасня 2024 года. Скрыншот шапкі профіля. 

«Экстрэмісцкай прадукцыяй» прызнавалі старонкі ў X (былы твітар) і раней, але гаворка пераважна вялася пра старонкі вядомых публічных асоб, ініцыятыў дэмакратычных сілаў і незалежных медыя. Цяпер жа дабраліся і да звычайных карыстальнікаў. 

Калі за першую палову 2024 года былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» каля 20 старонак у твітары, то за апошнія паўтара месяца — ужо больш за 40 акаўнтаў.

Старонкі ў твітары прызнаюцца «экстрэмісцкай прадукцыяй» выключна судом Цэнтральнага раёна горада Мінска і ўносяцца ў адпаведны спіс цэлымі пачкамі кожны тыдзень.

Натуральна, што пад такую патрэбу складана знайсці шмат палітычных акаўнтаў, тым больш значная частка з іх атрымалі «экстрэмісцкі» статус раней.

Таму большасць старонак, прызнаных «экстрэмісцкай прадукцыяй» са жніўня 2024 года, — гэта актыўныя акаўнты звычайных немедыйных беларусаў. У часткі з якіх нават няма вялікай колькасці падпісчыкаў. У многіх у стужцы не палітычны парадак, а жыццёвыя допісы.

Акаўнт LeŭSapega перастаў абнаўляцца задоўга да ўнясення ў спіс экстрэмістаў і быў урэшце выдалены. Скрыншот шапкі профіля. 

Адзін з акаўнтаў, LeŭSapega (@levsapega2), перастаў абнаўляцца пасля 21 жніўня 2024 года, за месяц да прызнання яго «экстрэмісцкім», а пасля быў увогуле выдалены з сацсеткі. Падпісчыкі падазраюць, што яго аўтар мог быць затрыманы ў Беларусі. 

Твітар — гэта адкрыты мікраблог, дзе любы допіс можа ператварыцца ў палкую дыскусію. Сацсетка дазваляе цалкам змяняць назву і нікнэйм акаўнта — што і зрабілі большасць аўтараў, нядаўна ўнесеных у экстрэмісцкі спіс. Такія змены цяжка адсачыць без дадатковых тэхнічных высілкаў як сілавым структурам, так і звычайным карыстальнікам. Але гэта не гарантуе бяспекі тым, хто застаецца падпісанымі на іх і знаходзіцца ў Беларусі. 

У твітары схаваныя лайкі пад допісамі, але застаюцца адкрытымі спісы падпісак акаўнтаў. Мае значэнне і спецыфіка сацсеткі, дзе многія карыстальнікі штодзень пакідаюць мноства кароткіх паведамленняў, не дазваляе надзейна пачысціць свой акаўнт ад усіх рэпостаў «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і адказаў пад імі. Гэта дае добрую глебу для новых судоў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Паводле вынікаў сацыялагічнага даследавання, праведзенага сёлета па тэлефоне ў Беларусі, толькі 0,7% насельніцтва выкарыстоўваюць твітар. Гэта ў разы менш за Facebook, і ў дзясяткі разоў менш за Instagram, YouTube, «Аднакласнікі», «ВК» і TikTok. Але ў параўнанні з многімі сацсеткамі беларускі сегмент твітара генерыруе непрапарцыйна больш медыйных вобразаў і радыкальных меркаванняў і часта задае тон публічным дыскусіям на розныя тэмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Anatol Starkou
    06.10.2024
    Быў я ў Твітары, мо год ці два таму і ўсяго пару месяцаў. Фота з Старбакса размясціў і ўсё. Нешта мне той Максаўскі Твітар не да спадобы. Новы Твитар падганяў мяне да публікацый, але нічога не атрымалася і я сыйшоў. Так што чакаю, калі за Фэйсбук улада возьмецца. Дый з Першамайскага раёна Мінска я.

    Вось сяджу ў Нью Ёрку і думаю: На халеры мне тое беларускае грамадзянства? Добра было б каб быў пашпарт ГРАМАДЗЯНІНА БЕЗ ГРАМАДЗЯНСТВА.
  • Anatol Starkou
    06.10.2024
    Мх, Адпомсціць ЗА ШТО? За мову? Дык яе як не было за Саветамі, так не стала й пасля іх. Дый ЗА ЯКУЮ МОВУ помсціць улада? У нас жа іх ПЯЦЬ! За зянонаўскую тарашкевіцу? А ўлада яшчэ помніць гэтага Сьвятога? Ён жа не экстрэміст.

    Калі помсціць за падзеі-2020, дык тое працяг беларускай рэвалюцыі, якая наз набыццё незалежнасці=суверэннасці РБ, і доўжыцца тая рэвалюцыя болей за трыццаць гадоў. Абсалютна правых ці абсалютна вінаватых у гэты час няма і не можа быць. Улада праўда ёсць. Бо каб яе не было, то не было б і дзяржавы.

    Глядзіце ў бок рускай рэвалюцыі кастрычніка 1917 года і ўспамінайце наш сённяшні беларускі час. Пасля падзей-2020 = пасля падставы ўлады вакол падзей 9 жніўня, з мэтай зачысціць бчб поле, пасля 26 гадоў гульняў з бчб у кошки-мышки, улада паўтарыла тое ж, што было ў Расіі пасля 1917 года: адправіла масы на Захад на пераваспітанне ў заходнюю дэмакратыю, куды і жадалі бчб масы ў 2020-м.
  • Мх
    06.10.2024
    Anatol Starkou, Не не, вяртайцеся ў Беларусь, ва Уручча-2. Паводле Гайдукевіча: "калі злачынстваў не зрабілі, проста адсядзіце і ўсё".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца5

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам31

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць