Здарэнні

У Асіповіцкім раёне кіроўца чакаў на аварыйцы ДАІ, а ў ягоны аўтамабіль урэзалася іншая машына

Аварыя адбылася сёння днём на 77-м кіламетры аўтадарогі М-5 «Мінск-Гомель», паведамляе магілёўская ДАІ. Спачатку легкавік зачапіў агароджу, а пакуль кіроўца чакаў ДАІ, у пацярпелае аўто ўрэзаўся іншы аўтамабіль. У выніку загінуў чалавек.

Скрыншот з відэа

63-гадовы кіроўца машыны Lada падчас абгону зачапіў тросавую агароджу, якая падзяляе транспартныя патокі. Пасля гэтага мужчына выставіў знак аварыйнага прыпынку, патэлефанаваў у міліцыю і стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ.

У гэты час 41-гадовы кіроўца машыны Peugeot пры манеўраванні ўрэзаўся ў аўтамабіль, які стаяў на праезнай частцы. Паміж гэтымі двума ДТЗ прайшло ўсяго некалькі хвілін.

У выніку 63-гадовая жонка кіроўцы Lada, якая знаходзілася на заднім сядзенні, загінула на месцы ДТЗ.

Цяпер заведзеная крымінальная справа за парушэнне ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!41

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас29

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!41

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць