Грамадства115115

Пазняк заклікаў байкатаваць выбары 26 студзеня

У заяве руху «Вольная Беларусь» гаворыцца, што галоўная мэта прэзідэнцкай кампаніі, якую абвясцілі ўлады — «аднавіць уласную легітымнасць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасць у Беларусі».

«Антынацыянальны рэжым Лукашэнкі прызначыў чарговыя «выбары прэзідэнта» на 26 студзеня 2025 года. Галоўная мэта гэтай кампаніі — аднавіць уласную легітымнасць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасць у Беларусі. Пры гэтым кампанія будзе праходзіць ва ўмовах палітычнага тэрору, рэпрэсій, агульнага вынішчэння грамадзянскай супольнасці і разбурэння інстытуту выбараў як такога. Беларускае грамадства на сённяшні дзень не мае ніякіх прававых і палітычных магчымасцяў выказаць сваё адмоўнае стаўленне да Лукашэнкі», — гаворыцца ў заяве.

У руху зазначаюць, што для дасягнення задачы па стварэнні ілюзіі шырокай падтрымкі Лукашэнкі пануючая ўлада будзе выкарыстоўваць усе метады, як сілавыя, так і палітычныя, а выбарчыя камісіі будуць цалкам ананімныя і сфармаваныя з адданых існуючаму ладу людзей, а беларускае грамадства не будзе мець ніякіх магчымасцяў назіраць за ходам галасавання.

«У бягучых абставінах патрэбны вынік галасавання для Лукашэнкі гарантаваны. Галоўнае, што рэжыму неабходна дасягнуць падчас квазівыбараў, — гэта абсалютная паслухмянасць грамадства і ягоны ўдзел у галасаванні».

«Галоўнае, што трэба было б рабіць беларусам — не ісці на выбарчыя ўчасткі і не галасаваць на псеўдавыбарах дыктатуры», — перакананыя ў «Вольнай Беларусі».

Наступнай формай супраціву там назвалі выяўленне інфармацыі пра арганізатараў «выбарчага падману», сябраў камісіі як саўдзельнікаў у палітычным злачынстве і публікацыю звестак пра іх у адкрытым доступе.

Каментары115

  • Спадар
    26.10.2024
    Падтрымливаю! Тольки байкот "выбарау"!!!
  • Падтрымліваю
    26.10.2024
    Падтрымліваю заяву руху «Вольная Беларусь».
  • Чытайце першакрыніцы
    26.10.2024
    Тут вельмі скарочаны тэкст, пераходзьце па спасылцы і чытайце першакрыніцу (цісніце ў тэксце чырвонае слова, падкрэсленае рыскай "гаворыцца", адчыніцца арыгінальны тэкст заявы на канале "Вольная Беларусь")

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу50

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму29

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць