Каханне і сэкс4646

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень

Тэлевядучая і паэтка Валярына Кустава рашылася расказаць пра адносіны з былым мужам, артыстам Васілём Дранько-Майсюком.

Валярына Кустава. Фота: фэйсбук вядучай

Валярына піша ў фэйсбуку, што не аматар выносіць прыватныя справы на публіку. Але пасля інтэрв'ю свайго былога мужа ў «Наша Ніве» вырашыла патлумачыць некаторыя моманты (яна дазволіла апублічыць гэты допіс).

«Былы муж адмовіўся агучыць так званы «дыяпазон дапамогі» ад яго, бо калі скласці афіцыйныя пералікі на дзіця, то атрымаецца каля 1 даляра ў дзень за больш чым 5 з паловай гадоў. Гэта з улікам гадоў у шлюбе», — сцвярджае Валярына.

Яна не верыць, што Васіль праз год пасля яе пераехаў у Варшаву, каб быць побач з дзіцём. Былі іншыя прычыны, пераканана Валярына.

«Да слова, дазвол на вываз/эвакуацыю дзіцяці Васіль таксама ўпёрта не даваў. Выстаўляючы свае патрабаванні».

Валярына дзеліцца, што на развод падала «праз аб'юз, жорсткую хлусню, псіхалагічны гвалт і здраду».

«Ніякай рэгулярнай сувязі з малой Васіль не падтрымліваў. Наколькі мне вядома. Зрэшты, мо, і прасіў відэазванок раз на месяц, я ўжо і не памятаю толкам. Бо ў галаве пасля эвакуацыі было зусім іншае (я была шчаслівая, што дзіця ўсё ж атрымалася вывезці (дзякуй Bysol), і ў жаху, як утрымліваць 4 чалавек)», — піша вядучая.

Па словах Валярыны, праз два тыдні пасля нараджэння дачкі былы муж прасіў скласці з яго ўсе абавязкі, і яна пагадзілася.

«І калі, эвакуяваўшыся, я не ведала, да каго звярнуцца, то Васіль адказаў (мы яшчэ тады зрэдчас камунікавалі), што ў мяне шмат калег і сяброў у Варшаве і па свеце — няхай яны мне і дапамагаюць. У прынцыпе, так і атрымалася».

Паўтара года таму Валярына бачылася з Васілём.

«Ён прынёс бэушнага мішку, традыцыйна шмат абяцанняў і фантазій. І вельмі спяшаўся па справах. (…) З месяц таму я прапанавала магчымасць сустрэчы (з малой, у маёй прысутнасці), акурат была важная для малой нагода — чалавек адмовіўся, высоўваючы зноў свае фантазійныя патрабаванні».

Вядучая піша, што былы муж часам пагражае ёй судом. Але яна не супраць расставіць усё на свае месцы.

«У маёй дачкі ёсць цудоўны дзядуля, мой тата, які клапоціцца пра маю дзяўчынку, з самага нараджэння. І ў іх напраўду неймаверная эмацыйная сувязь. Яны вельмі перажываюць адно за аднаго. Мне, шчыра кажучы, усё роўна, хто што кажа пра тое, якая я маці, нават не думаю пра гэта. Бо я проста раблю ўсё, што ў маіх сілах (а часта, што па-за сіламі і магчымасцямі) для свайго дзіцяці. І ведаю, што я найлепшая мама для сваёй дачушкі. Наколькі гэта магчыма тут і цяпер.

Я так стамілася ад усяго, што на мяне навалілася апошнім часам, што гэтыя ўсе высвятленні і суды будуць толькі яшчэ адной кропляй у моры. Але калі былы лічыць, што гэтаму самы час менавіта цяпер — ок. Гэта таксама яго выбар. Мае права».

Для Валярыны і яе сям'і адкрыты збор на «Байсол».

Каментары46

  • Трусы
    04.11.2024
    "Валярына піша ў фэйсбуку, што не аматар выносіць прыватныя справы на публіку. " - кажа чалавек, які найменшую дэталь жыцця выстаўляе на паказ і на абмеркаванне.
  • Антось
    04.11.2024
    Ці можна папрасіць паважаных былых сужэнцаў выясняць адносіны ў прыватных лістах ці праз адвакатаў? А паважаных карэспандэнтаў НН дапамагчы ім у гэтым і не посціць навіны-смецце.
  • Filipp
    04.11.2024
    Так хай айдасць дзіця былому мужу і плаціць больш!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

Мінчанку Крысціну асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі1

Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў пазбаўлення волі5

«Працоўны лагер з узмоцненым харчаваннем». Архітэктар 17 гадоў у Канадзе — і вось калі адчуў сябе сваім8

Маці расказала, як страціла дачку, калі той было 3 гады, а вярнулі ў 9, дзякуючы мінскім памежнікам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць