Грамадства

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Група фанатаў распавяла, як рыхтавала перформансы ў падтрымку палітвязняў на матчы паміж «Дынама» і «Легіяй», а таксама пра дамоўленасць са сцюардамі.

Фанаты, якія развярнулі нацыянальныя сцягі на трыбуне на матчы паміж «Легіяй» і мінскім «Дынама», распавялі пра правакатараў.

«На сектары аб'явіліся 2 нецвярозыя персанажы, якія паводзілі сябе абуральна і правакацыйна. На неаднаразовыя просьбы аб належных паводзінах на трыбуне, былі атрыманы адмоўныя адказы і дэманстратыўна і падбухторліва працягнуліся правакацыйныя дзеянні. Такім не месца на сектары», — піша суполка фанатаў «Zrobleny ū Miensku».

Таксама заўзятары распавялі, як атрымалася зладзіць перфомансы, нягледзячы на забарону з боку УЕФА.

«Афіцыйна сектар быў зачынены для праносу якіх-небудзь матэрыялаў. Таму, прыйшлося крыху скрэатывіць. У працэсе размовы з адным са сцюардаў, прыйшлі да рашэння аб тым, што аддамо ім для выгляду 1-2 часткі, каб яны паказалі бачнасць сваёй працы і на сектар не ўвайшла паліцыя і ўсё нашае мерапрыемства на гэтым не скончылася. Пасля матча гэтыя элементы нам вярнулі назад», — паведамляе канал.

@nashaniva Новы флэшмоб з фанаткай, якая нават не ведае гульцоў «Дынама» #динамоминск #легия #варшава #футболбеларуси #нашаніва #белорусывпольше #жывебеларусь #белорусы ♬ Sneak, suspicious, stupid, thief, sneak in(1108491) - Makotti

Фанаты падзякавалі Беларускаму Дому ў Варшаве, які даў магчымасць выкарыстоўваць пляцоўку для падрыхтоўкі матэрыялаў на гульню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць