Грамадства152152

Алексіевіч у ТОКу: Калі вы адмовіцеся чытаць Чэхава і Дастаеўскага, то ўпадзеце ў правінцыйнасць

У новым выпуску «ТОКу» выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч разважае, ці варта беларусам аддзяляцца ад расійскай культуры, каб пачаць думаць пра сябе, сваімі героямі і праблемамі.

Святлана Алексіевіч

«Калі вы аддзяліцеся ад Расіі — я русафобка, як вы ведаеце, і «бандэраўка», так пра мяне пішуць у расійскай прэсе, — ад вялікай культуры, ад англійскай (у якой таксама шмат крыві) і ад французскай… Калі паглядзець на гісторыю, на ўсіх вельмі шмат крыві. Але мова ўсё гэта выносіць і проста сведчыць праз сябе.

@tokbelarus Чем белорусы отличаются от россиян? #лукашенко #беларусь #нашаніва #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

Але калі вы, напрыклад, адмовіцеся чытаць Чэхава, Дастаеўскага, гэта будзе правінцыйнасць, вы ўпадзеце ў правінцыйнасць. Нельга лічыць, што ў нас, у маленькіх беларусаў, ёсць усё. Гэта няпраўда. Свет вельмі вялікі. Трэба адкрывацца свету. Так, са сваёй мовай, але адкрывацца свету», — адзначыла пісьменніца.

На думку Алексіевіч, забарона на творы пісьменнікаў, як гэта адбываецца ў Расіі і Беларусі, прыводзіць да паніжэння ўзроўню мыслення:

«Гэта страта гуманітарнасці ў нашым жыцці. Адразу панізіўся ўзровень мыслення. Панізілася планка ўсяго (…)

У нас яшчэ не атрымлівалася ісці да дэмакратыі. [Але] Расія ўсё ж такі нешта спрабавала. Калі б яна ішла, яна б да нечага прыйшла і з тымі ж імперцамі — Бродскім, Пушкіным. Не ў гэтым справа.

Гэта ўсё не мова, а час. А мы павінны думаць пра сённяшні дзень. Адкуль, з чаго мы можам узяць сілу. А сіла — гэта думка, гэта слова, якое засталося ад людзей. Няхай яно будзе на турэцкай. Мне ўсё роўна. Галоўнае, каб мяне працяла думка, якая мне сёння патрэбна. І нам усім патрэбна».

Каментары152

  • Правінцыял
    10.11.2024
    Галоўнае, каб не ўпасць ў крыважэрны людаедскі "рускі мір"!
  • Алесь
    10.11.2024
    Да в жопу чехова и достоевского. Я никогда не мог читать русскую литературу. Особенно когда познакомился с Селеджером,Кингом,Чейзом и т.д
  • Дом Чыжа
    10.11.2024
    А чаму Дастаеўскі можа навучыць маладых людзей? Як падавіць у сабе угрызенія совесці і дазволіць сабе забіць багатую старушку?

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам6

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе2

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»62

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць