Грамадства2121

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК

Толькі пасля гэтага ён вызваліць палітвязняў, мяркуе пісьменніца.

 Alexievitch Алексіевіч Алексиевич

У новым выпуску ТОКу пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч паразважала пра тое, што можа прымусіць Лукашэнку вызваліць палітвязняў. Яна заўважыла, што на дадзены момант не бачыць ніякай магчымасці. «Ён ставiцца да іх як да тавару».

Алексіевіч расказала, што падпісвала шмат лістоў, гаварыла пра гэту праблему з прэзідэнтам Францыі Макронам.

«Я нават званіла Макрону і гаварыла з яго памочнікамі, перад гэтым таксама з ім гаварыла. «Нешта трэба рабіць. Лукашэнка спрабуе павярнуцца ў бок Еўропы. Можа быць, гэтыя яго ваганні выкарыстаць?» Я не верыла, што ён адпусціць Марыю [Калеснікаву], але хаця б дзясятак іншых людзей вызваліць.

@tokbelarus Чем белорусы отличаются от россиян? #лукашенко #беларусь #нашаніва #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси ♬ transgender - &lt3

Мне сказалі: «Ведаеце, чаго ён захоча? Ён захоча зняцця санкцый, а мы гэта не можам зрабіць». І гэта так. Яны на гэта не пойдуць», — дзеліцца Алексіевіч некаторымі аспектамі размовы.

«Вызваліць людзей можа, толькі калі будзе катастрофа Пуціна. І Лукашэнка першы гэта адчуе. І вось тады пачнецца нейкі гандаль», — адзначае Алексіевіч.

Глядзіце цалкам:

Каментары21

  • Бабця знайшла з кім пагутарыць
    10.11.2024
    Пес Патрон больш рашучы чым Макрон, яна б яшчэ да Шольца завітала.
  • Акунаматака
    10.11.2024
    Напрыклад, можна заклікаць усіх пайсці на выбары і прызначыць узнагароды за фота бюлетэня з двух бакоў. Скажам, 50 рублёў. У 2020 годзе, напрыклад, каля 700 000 чалавек даслалі свае бюлетэні з амаль 7 мільёнаў выбаршчыкаў, а Лукашэнка «прызначыў» Ціханоўскай 10%.

    Другі пункт — забастоўка. Прызначыць кожнаму кіроўцу грамадскага транспарту і машыністу дапамогу, якая перавышае зарплату ў 3 разы. Напрыклад, у горадзе Свіслач Гродзенскай вобласці кіроўцы атрымліваюць 700 рублёў, а ў Мінску — каля 2000–2300 рублёў. У кіберпартызан ёсць базы ФСЗН, можна знайсці ўсю інфармацыю праз «вока Бога», уключаючы сацыяльныя сеткі і нумары тэлефонаў, і выйсці з імі на сувязь праз Telegram, «УКантакце», Facebook, Instagram і інш. Усяго кіроўцаў і машыністаў каля 10 000 (звесткі чата GPT). Стане грамадскі транспарт — спыніцца ўся краіна. Замяніць усіх «штрэйкбрэхерамі» не атрымаецца: напрыклад, ім трэба будзе забяспечыць жыллё, калі іх прывязуць з РФ; па-другое, у іх там саміх будзе дэфіцыт кіроўцаў; па-трэцяе, у РФ застануцца іх сем’і, то-бок, адпрацуюць месяц-два, а потым захочуць вярнуцца.

    Дзе ўзяць грошы? Арганізаваць фонд «Дэмакратычная Беларусь» у ЗША, куды Аркадзь Дабкін мог бы ахвяраваць грошы — ягоны капітал, здаецца, каля 3 мільярдаў — і атрымаць скарачэнне падаткаў на гэту суму.

    Беларусы — прагматычныя людзі, таму і план дэмакратызацыі павінен быць прагматычным.
  • на фота гляджу
    10.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

У Мінску прадаюць двухузроўневую кватэру з відам на КДБ. Вось колькі за яе просяць6

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў7

ГрамадстваАбнаўляецца!7

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць