Грамадства44

У Вільні ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, забітага на Плошчы Перамен

У Вільні на плошчы Кудзіркі прайшла акцыя памяці, прысвечаная Раману Бандарэнку і ўсім закатаваным рэжымам Лукашэнкі. 

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні. Фота тут і далей: Офіс Святланы Ціханоўскай

Да акцыі далучылася таксама Святлана Ціханоўская. Яна выступіла з прамовай, падчас якой нагадала пра ахвяраў рэжыму і падзякавала ўсім беларусам, якія працягваюць змагацца.

«Я выходжу», — такімі былі апошнія словы Рамана Бандарэнкі. Ён выйшаў, каб абараніць нашы сімвалы. Каб спыніць гвалт дыктатуры. Каб мы з вамі маглі жыць у свабоднай краіне.

Раману быў толькі 31 год. Ён ахвяраваў сваё маладое жыццё для нас з вамі. Ён стаў беларускім героем — як і многія іншыя беларусы. Іх ахвяры былі не дарэмныя.

Пакуль гвалт дыктатуры не спынены, мы з вамі будзем працягваць выходзіць!» — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Раман Бандарэнка загінуў 12 лістапада 2020 года. Яго збілі і затрымалі на Плошчы Перамен у Мінску, а пасля забралі ў бусіку ў РУУС Цэнтральнага раёна. Адтуль мужчына трапіў у шпіталь з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі.

Улады хацелі пераканаць, што ён быў п'яны, але дактары ў яго крыві не выявілі алкаголю.

Дзякуючы злітым запісам размоў і білінгу тэлефонаў, стала вядома, што сярод прысутных на Плошчы Перамен у той вечар былі прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, экс-кіраўнік беларускай Федэрацыі хакея, а цяпер сенатар Дзмітрый Баскаў, кікбаксёр, які трэніраваў САХР, Дзмітрый Шакута.

Каментары4

  • Янка
    10.11.2024
    Хопіць пустэчы!, у ёй роўна столькі ж падставаў зрабіць гэта, як і ў вас. Таксама ў эміграцыі знаходзяцца найбліжэйшыя сваякі Рамана - сястра і маці, але нават яны таксама пакуль што не дамагліся гэтага. Бо збор доказаў для пераследу ў межах універсальнай юрысдыкцыі, калі пацярпелых няшмат - надзвычайна цяжкая і рэсурсаёмістая справа. Напрыклад начальніка ЦВП Акрэсціна Шапецьку абвесцілі ў вышук у Польшчы на падставе сведчанняў вялікай колькасці пацярпелых. Таму прыязджайце і дапамагайце.
  • Жора
    10.11.2024
    Янка, як прыехаць-та? Візы летувісы не даюць. І давайце не пра падставы, а пра магчымасці. У каго магчымасцей болей, у гаротных сваякоў, простых людзей, ці ў Ціханоўскай з юрыдычнай службай?
  • Дзякуй
    11.11.2024
    Дзякуй, браты, аддаўшыя жыццё за волю і незалежнасьць Беларусі.
    Валадарства Нябеснага дай ім , Ойча-Творца, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў3

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць