Здарэнні11

«Знаёмы забраў пасылку, заразіўся псутай і памёр». Таролаг з Гомеля нагрэла грамадзянку Германіі на 10 тысяч еўра

Рускамоўнай жанчыне з Германіі трапілася ў тыктоку відэа з таролагам з Гомеля. Гэта жанчына вырашыла задаць пытанне пра асабістае жыццё і даведалася пра псуту, якая нібыта ёсць у яе маці і перадаецца на дачку, паведамляе СК.

Летам 41-гадовая жыхарка нямецкага горада зацікавілася відэа з выступам таролага з Беларусі. Яна далучылася да прамога эфіру і задала пытанне пра асабістае жыццё.

«Спецыялістка» імгненна вызначыла наяўнасць сур'ёзных праблем і прапанавала стэлефанавацца. У наступнай размове варажбітка распавяла аб смяротнай псуце ў маці нешчаслівай жанчыны, якая распаўсюджваецца і на дачок. Варажбітка прапанавала бясплатную «чыстку» шляхам сумесных малітваў. 

Уражлівая жанчына пагадзілася на містычны абрад, выслала фота маці і 204 еўра на куплю свечак.

Варажбітка правяла некалькі відэасеансаў і паведаміла, што корань усіх бед у залатых упрыгожваннях маці.

Затым пераключылася на старэйшую жанчыну. У адрас уладальніцы ювелірных вырабаў пасыпаліся жахлівыя прароцтвы.

Варажбітка пераконвала, што для выратавання жыццяў неабходна тэрмінова ачысціць вырабы або закапаць іх ноччу на могілках. Пасля чаканай адмовы стала настойліва прапаноўваць сваю дапамогу, маніпулюючы бацькоўскімі пачуццямі.

У выніку маці адправіла варажбітцы для ачысткі свае пярсцёнкі, завушніцы, ланцужкі і іншыя залатыя вырабы на 10 тысяч еўра. І неўзабаве для яе наступілі сапраўды «чорныя дні».

Таролаг прыдумала гісторыю пра свайго знаёмага, які забраў пасылку, заразіўся псутай і памёр. Жанчына разам з дачкой сталі гнясціся віной за смерць шматдзетнага бацькі. Затым прыйшла навіна, што золата не паддаецца чыстцы, і яго прыйдзецца незваротна закапаць…

Праз некаторы час сваячкі ўсвядомілі падман і звярнуліся да міліцыі. «Спецыялістам» з тыктоку аказалася непрацуючая 35-гадовая жыхарка Гомеля.

Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да яе заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 209 (махлярства ў буйным памеры).

Каментары1

  • Войтэк
    11.11.2024
    Дама- варажiтка з гомельскай Чапаеукi! Next Generation.. дзецi Цiк-Тока !

Цяпер чытаюць

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Усе навіны →
Усе навіны

Львоўскі: Да канца стагоддзя ў Беларусі застанецца тры мільёны чалавек, калі трэнды не зменяцца25

«Цяжка». Як выпускнікі-айцішнікі (не) знаходзяць працу ў 2023—20252

Кіроўцы фур з дронамі, што атакавалі расійскія аэрадромы, расказалі, хто і навошта іх наняў8

Конкурс «Міс Сусвет» выйграла прадстаўніца Тайланда

Беларусы Падляшша галасавалі за Тшаскоўскага17

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова3

Ці атрымаецца ва ўладаў вярнуць дзяцей мігрантаў у беларускія школы? Наўрад ці, але яны спрабуюць — прымусова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць