Спорт1111

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы

Польскі пашпарт атрымаў 25-гадовы форвард «Торуні» Мікалай Сыты, піша Беларускі хакей.

Мікалай Сыты, torunskihokej.pl

«Калі ласка, клічце мяне Міколай, з гэтага моманту мы будзем выкарыстоўваць польскае імя. Я рады, што ў мяне ўжо ёсць польскае грамадзянства, гэта было крыху нервова, але ўсё скончылася добра.

Пакуль тэлефон зборнай Польшчы не тэлефануе, але я буду рады згуляць за зборную Польшчы», — цытуе Сытага прэс-служба клуба.

Сыты выступае за «Торунь» з 2021 года. У гэтым сезоне ён набраў 16 (7+9) балаў у 16 матчах чэмпіянату Польшчы.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дапамогай беларускай тэрыторыі беларускі хакей забанены на міжнародным узроўні. Клубы не гуляюць у еўракубках, а зборныя не бяруць удзелу ў чэмпіянатах свету.

Каментары11

  • Mario Masculiani
    18.11.2024
    Амерыканцам, на шараговым узроўні, пофік, ці ты беларус, ці не. Там і расейцаў плойма гуляе, ніводзін не пазбавіўся кантракту. Іншая справа - суседзі, што палякі, што балтыйцы, там нават на побытавым узроўні касурацца ў наш бок, хай сабе й моўчкі. Мы ў іх апошнія ў чарзе, пасьля мышы.
  • Шмяк
    18.11.2024
    беларус і не-беларус, навошта нам ведаць пра гэтага "прыкарынтика"?
  • Р6619
    18.11.2024
    Ён цяпер Міколай, а не Мікалай?!

Цяпер чытаюць

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Наўроцкага з абраннем на пост прэзідэнта Польшчы22

Лукашэнка паляцеў у Кітай. Гэта сустрэча павінна была адбыцца яшчэ ў студзені3

З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі авіябазы «Белая», на якіх відаць наступствы атакі СБУ2

Сцяпан Пуціла: У час пратэстаў нас чатыры чалавекі ў рэдакцыі было. І дзвесце паведамленняў на хвіліну17

«Яны ўсе сябравалі супраць мяне». У Мінску судзяць мужчыну за лжывыя даносы на канкурэнтаў1

Апублікаваны поўны тэкст мірных прапаноў Украіны, якія Кіеў прадставіць на перамовах у Стамбуле7

Украіна перадала свой мемарандум Расіі на ўкраінскай і англійскай мовах4

Як выглядае самая недарагая кватэра ў сэрцы Мінска. Усяго за 295 тысяч даляраў1

Падарожнік з Казахстана расказаў, як прарываўся праз мяжу Беларусі і ЕС. Атрымалася толькі з трэцяй спробы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?6

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць