Здарэнні33

«Гэта замах на забойства». Пад Гроднам нехта нацягнуў дрот над сцежкай, дзе катаюцца матацыклісты

У лесе непадалёк ад Гродна ёсць сцежка, папулярная ў матацыклістаў і раварыстаў. Аднак хтосьці вырашыў зрабіць яе небяспечнай.

Фота: «АвтоГродно»

Сцежка ў лесе каля закінутых кар'ераў пад Гроднам карыстаецца папулярнасцю ў матацыклістаў. Але напярэдадні вечарам чарговая мотапрагулка ледзь не скончылася трагедыяй.

Матацыклісты цудам паспелі затармазіць перад дротам, які хтосьці нацягнуў над сцежкай на ўзроўні шыі, піша «АвтоГродно».

«Мы з сябрамі ўчора выехалі пакатацца каля крэйдавых кар'ераў на матацыклах. Зусім выпадкова ў цемры пад святлом фар заўважыў перад сабой лінію і паспеў затармазіць.

Гэта тоўсты дрот, які быў мэтанакіравана і надзейна нацягнуты паміж двума дрэвамі якраз над мота– і веласцежкай. Гэта замах на забойства, іншых слоў у мяне няма», — расказаў сведка.

Матацыклісты спешыліся, прайшліся ўздоўж сцежкі і выявілі такі ж самы дрот у яшчэ адным месцы.

У лесе каля кар'ераў матацыклісты займаюцца дысцыплінай пад назвай Эндура — гэта экстрэмальны мотаспорт з перашкодамі. Спецыяльна для заняткаў аматары накаталі сцежкі ўдалечыні ад жылых дамоў. На гэтых сцежках сталі катацца і раварысты. Палюбілася гэтая лакацыя і бегунам.

Матацыклісты не ведаюць, каму яны маглі перашкаджаць.

«Яшчэ некалькі гадоў таму нам зрабілі заўвагу жыхары хутара, які знаходзіцца непадалёк. Мы пачулі просьбу і зрушыліся ўглыб, цяпер заўваг ад жыхароў хутара не паступае. Увогуле, у нас няма ідэй, хто мог нацягнуць дрот у двух месцах над гэтай сцежкай», — адзначыў матацыкліст.

Цяпер спартоўцы збіраюцца правяраць сцежку перад кожным заездам. Праз выданне яны звярнуліся да таго, хто нацягнуў дрот, з просьбай звязацца з імі і растлумачыць сутнасць канфлікту, каб знайсці рашэнне.

Акрамя таго, на месцы ўжо пабывалі міліцыянеры. Ці праводзіцца праверка па гэтым факце, пакуль невядома.

Каментары3

  • inua
    20.11.2024
    Памятаю, сцежка прызначана для пешаходаў і раварыстаў і зьяўляецца часткай афіцыйных маршрутаў; апошнія гады яе акупавалі матацыклісты і квадрацыклісты. Ты ідзеш і атрымоўваеш асалоду ад прыроды, а тут на цябе выскоквае матацыкліст - тыя яшчэ адчуваньні. Служкам Лукашэнкі на гэта начхаць - едзьце за 30 км ад горада і атрымоўвайце асалоду ад прыроды там. Але без сумнёваў, нацягнуты дрот мог пашкодзіць ня толькі матацыклістаў, але і пешаходаў з раварыстамі.
  • Глос з над Немна
    20.11.2024
    Звычайныя "народныя мсцiуцы"!
    Бо гэтыя iхнiя "пакатушкi" усiх рэальна задзяублi. Былi выпадкi, калi калечылi пешых, альбо раварыстау.
    Гэтакi спосаб барацьбы з байкерамi не новы, такiм чынам клалi на глебу шарагоуцау матацыклетных бандау у Амэрыцы.
    Таксама, такiм чынам людзi, якiя займалiся пазаконнай высечкай дрэу баранiлiся ад гаёвых на матацыклах на нашых абшарах!
    Ёсць спецыяльная траса пад Каралiно, так не... там не цiкава iм, тады атрымлiвайце па поунай, калi Вам з першага раза не залазiць!
  • Во
    21.11.2024
    Ў мяне на лецішчы таксама такі з'явіўся.
    Ён там адзін ўсяго, але надта заўзяты.
    Ўсю суботу лётае на квадрацыкле.
    Хай бы па лесе, ці полі катаўся - не, вакол хат дзяўбе і дзяўбе цэлы дзень. Пыл стаіць як на раллі парыж-дакар.

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць