Эканоміка44

Для «дармаедаў» рыхтуюць чарговыя змены

У Беларусі ў 2025 годзе ўвядуць чарговую змену для «дармаедаў». Тыя, хто апошнія пяць гадоў не працаваў, не змогуць прэтэндаваць на дапамогу па беспрацоўі ад цэнтра занятасці. Гэта прадугледжана праўкамі ў заканадаўства па занятасці, піша «Люстэрка».

Сярод умоў, якія трэба выканаць непрацаўладкаваным, каб атрымліваць дапамогу па беспрацоўі, прапішуць «знаходжанне не менш за пяць гадоў да рэгістрацыі беспрацоўнымі ў працоўных адносінах».

Як альтэрнатыва можа быць праца па грамадзянска-прававых дагаворах (прасцей кажучы, па дагаворы падраду), але пры ўмове, што выплачваліся ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

У 2024 годзе дапамога па беспрацоўі складае максімум дзве базавыя велічыні, гэта значыць 80 рублёў. Але некаторым катэгорыям, напрыклад, якія выхоўваюць дзяцей, даюць прыбаўку ў памеры 10%. Гэтых грошай відавочна не хопіць, каб пражыць на працягу месяца. 

Пры гэтым статыстыку па гэтых выплатах (у тым ліку па сярэднім памеры і колькасці тых, каму іх выдаюць), Белстат і Мінпрацы раней засакрэцілі.

У 2025 годзе ўлады маюць намер увесці фіксаваны памер дапамогі па беспрацоўі. Яго вызначае ўрад.

Каментары4

  • Ёсік
    25.11.2024
    Улады, спыніцеся, не туды крочыце.
  • свабодны чалавек
    25.11.2024
    гэта здек з людзей нашых.
  • .
    25.11.2024
    Антысацыяльная дзяржава.
    Як усё перакручана ў галовах гэтых выканаўцаў, з якой нянавісцю да людзей яны ўдакладняюць свае схемы помсты і імітацыі дапамогі.
    Пры гэтым сацыяльныя льготы для сваіх - наменклатуры і карнікаў - на зусім іншым узроўні.

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць