Культура11

У суботу — выступ саліста Rainbow і Deep Purple

27 лютага ў Мінску выступіць колішні саліст Rainbow і Deep Purple Джо Лін Тэрнер

Як мы ведаем, у іх там, у старых хард-рокераў, сям'я: час ад часу Deep Purple распадаецца, напрыклад на Rainbow і Dio, потым легендарны гурт уз'ядноўваецца, потым саліст Іен Гілан крыўдуе і сыходзіць, потым вяртаецца, але ж тады сыходзіць гітарыст Рычы Блэкмар, тым жа часам як выгнаны Гіланам саліст збірае ўласны бэнд з падобнай назвай. І пры гэтым ўсе выконваюць гіты ўсіх астатніх. І гэтак 40 гадоў.

Да нас едзе саліст Джон Лін Тэрнер — вядома, не першая скрыпка ў гэтым кругазвароце хард-рокераў і не такі вядомы, як удзельнік оперы «Ісус Хрыстос — суперстар» Іен Гілан або ўладальнік аксамітнага вакалу Дэйвід Кавердэйл, але ён з тых.

Зорка Тэрнера ўзышла ў 1980, калі адзін з найлепшых рок-гітарыстаў планеты Рычы Блэкмар запрасіў яго ў Rainbow, дзе саліст запісаў 3 альбомы ды паспрыяў поспеху гурту ў Штатах.

Другая вяршыня Тэрнэра — 1988, калі ён далучыўся да гітарыста-віртуоза, «шалёнага шведа», Інгві Мальмстэена, з якім і запісаў, пэўна, свой найяскравы альбом Odyssey. Тады гэтыя двое былі аднымі з першых заходніх рок-музыкаў, хто адведаў перабудовачны Савецкі Саюз, вынікам чаго зрабіўся альбом «Выпрабаванне агнём — канцэрт у Ленінградзе».

У 1989 той жа Блэкмар запрасіў Тэрнера ўжо ў Deep Purple і Тэрнер зрабіўся пятым спеваком гурта. У апошнія гады Джо Лін Тэрнер вядзе сольную кар'еру, а ў 2008 разам з сынам Рычы Блэкмара, таксама гітарыстам, на які год арганізаваў гурт з арыгінальнай назвай Over The Rainbow.

Паколькі ў Мінску ўсе ведаюць пра шчыльную сувязь Джо Лін Тэрнера з дыппёрплаўцамі і рэйбоўшчыкамі, у беларускай сталіцы Тэрнэру ўласныя песні, пэўна, выконваць не дадуць. Арганізатары абяцаюць зацверджаны плэй-ліст, сярод якіх класічныя гіты хард-року: Soldier of Fortune, When A Blind Man Cries, Perfect Strangers.

Такім чынам, мінскі клуб «The Black Door» (Харужай 29а), 27 лютага, субота. Джо Лін Тэрнер. Пачатак а 23:00. Кошт квітка 50 у.а.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах12

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай18

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі14

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнага агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць