Свет44

Раскошны круізны лайнер зламаўся па дарозе ў Антарктыду. Расіяне і кітайцы на борце абвясцілі галадоўку

Расійскія і кітайскія пасажыры патрабуюць ад кампаніі кампенсаваць 100% кошту.

Скрыншот відэа

Круізны лайнер SH Diana кампаніі Swan Hellenic зламаўся па шляху ў Антарктыду. Круіз прыйшлося скараціць, і цяпер частка пасажыраў, якія марылі ўбачыць кантынент, абвясцілі галадоўку на борце.

Судна, якое спусцілі на ваду год таму, адправілася ў 20-дзённы круіз з Кейптаўна 13 лістапада. Кульмінацыяй круізу павінна было стаць двухдзённае наведванне Антарктыды, піша The Times.

Аднак па шляху ў лайнера паўсталі праблемы з адным з электрарухавікоў. Каманда вырашыла адмовіцца ад участку круізу ў Антарктыдзе і накіравала судна ў канчатковы пункт — порт Ушуая ў Аргенціне. Судна ідзе туды з мінімальнай хуткасцю.

На борце знаходзяцца 170 пасажыраў, многія заплацілі за квіткі 9—12 тысяч еўра. Кампанія прапанавала вярнуць 50% сумы альбо зніжку ў 65% на наступны круіз, а таксама бясплатныя экскурсіі па Ушуая, аднак гэта задаволіла не ўсіх.

Пасажыры з Расіі і Кітая абвясцілі галадоўку і запатрабавалі вярнуць ім поўны кошт круізу. 

«Для большасці з нас гэта першы візіт у Антарктыду, а для многіх — патэнцыйна апошняя магчымасць. Некаторыя госці — пажылыя людзі, інваліды. Для многіх з нас наведванне Антарктыды — гэта адзін з пунктаў у спісе жаданняў на ўсё жыццё»,— кажуць пасажыры. 

Адна з расіянак, якая абвясціла галадоўку, распавяла, што збірала на круіз восем гадоў і аддала за яго ўсе зберажэнні. 

Пры гэтым у кампаніі галадоўку называюць контрпрадуктыўнай. Прадстаўнікі Swan Hellenic паведамляюць, што і так прапанавалі пасажырам большую кампенсацыю, чым належыць паводле закона. Па іх словах, многія ўжо прынялі прапанову кампаніі і забраніравалі наступны круіз са зніжкай.

Каментары4

  • Пингвин
    29.11.2024
    Известно, что полярные исследователи часто терпели крушения и голодали. Думаю, что этот случай - это дань истории и "вживание в образ" полярника.
    Холод, голод, гибель соратников - неизгладимые впечатления. Что может быть прекраснее?
  • Индеец
    29.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Роуч
    30.11.2024
    Индеец, вы опять хамите! Ну сколько можно забрасывать павРэдцыю какахами? Совести у вас нет, нет и нет.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА43

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве12

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць