Здарэнні

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Адбылося гэта дзякуючы новым тэхнічным магчымасцям.

Фота: СК

Следчым упраўленнем УСК Брэсцкай вобласці ўстаноўленыя абставіны жорсткага забойства жанчыны ў Пінску. Дзякуючы следчым і новым тэхнічным магчымасцям атрымалася адшукаць абвінавачанага праз 16 гадоў, паведамляе СК.

У снежні 2008 года жыхары аднаго з дамоў па вуліцы Чыгуначнай паведамілі ў міліцыю аб забойстве жанчыны. На месца здарэння неадкладна прыбыла міліцыя. На лесвічнай пляцоўцы шматкватэрнага дома перад імі паўстала жудасная карціна. На знявечаным целе 54-гадовай жанчыны выяўленыя шматлікія траўмы галавы і цела, у тым ліку пашкоджанні ўнутраных органаў.

Следчыя праверылі розныя версіі здарэння. У тым ліку адпрацавалі кола знаёмых загінулай. Пад падазрэнне трапілі трое жыхароў Пінска, якія пражывалі ў пад'ездзе дома, дзе знойдзена цела жанчыны. Устаноўлена, што напярэдадні трагедыі жыхарка Пінска піла з імі. У ходзе следства прамых доказаў іх вінаватасці не атрымана. Акрамя таго, яны паказвалі, што ў кампаніі з імі таксама знаходзіўся раней незнаёмы мужчына.

Іх паказанні пацвердзіліся вынікамі даследавання канфіскаваных з месца здарэння аб'ектаў.

Пры правядзенні генетычнай экспертызы на запальнічцы, недапалку і пляшцы з-пад спіртнога знойдзены генатып невядомага мужчыны, які змясцілі ў базу аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы ДНК. На той момант супадзенняў выяўлена не было, у сувязі з чым праца па высвятленні асобы фігуранта працягвалася.

Выйсці на след фігуранта ўдалося ў 2024 годзе. Пры правядзенні праверкі па ўліку даных ДНК Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па нераскрытых злачынствах мінулых гадоў спецыялісты ўстанавілі супадзенне генатыпу, выяўленага 16 гадоў таму, з ДНК-профілем 42-гадовага жыхара Пінскага раёна. Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі мужчыну.

На першым допыце фігурант стаў адмаўляць сваё дачыненне да здзейсненага забойства. Следчым трэба было правесці падрабязны збор доказаў. Складанасць у расследаванні крымінальнай справы і даказванні яго віны складалі даўнасць падзей: сведкі не маглі ўспомніць дэталі таго злашчаснага вечара, дом, у якім адбылося забойства, на сённяшні дзень знесены.

Праз 16 гадоў праваахоўнікам прыйшлося па крупінках аднаўляць карціну забойства. Падчас допытаў сведкам паказвалася фатаграфія жыхара Пінска, па якой яны апазналі мужчыну, які ў 2008 годзе распіваў спіртное ў кампаніі загінулай. Акрамя таго, шматлікія біялагічныя сляды, пакінутыя фігурантам, прама паказвалі на тое, што ён быў адным з апошніх, хто кантактаваў з жанчынай.

Пасля прадстаўлення мужчыну шэрагу неабвержных доказаў яго дачынення да злачынства ён стаў даваць праўдзівыя і паслядоўныя паказанні.

Мужчына распавёў, што недалёка ад Чыгуначнага вакзала пазнаёміўся з жанчынай, якая прапанавала выпіць разам з яе знаёмымі. Жанчына правяла яго ў кватэру, дзе знаходзіліся мужчына і дзве жанчыны.

Пад дзеяннем алкаголю абвінавачаны заснуў, а калі прачнуўся, у жыллі знаходзілася толькі 54-гадовая жанчына, з якой яны працягнулі выпіваць. Са слоў абвінавачанага, выйшаўшы на лесвічную пляцоўку, ён вырашыў уступіць з новай знаёмай у інтымную сувязь, але, атрымаўшы адмову, ударыў яе па галаве, пасля чаго згвалціў. Мужчына паспрабаваў схаваць сляды злачынства і прычыніў ахвяры траўмы несумяшчальныя з жыццём.

Свае словы абвінавачаны пацвердзіў падчас правядзення праверкі паказанняў на месцы і следчага эксперыменту. Ён дэталёва апісаў падзеі злачынства, дадаючы новыя, раней невядомыя факты.

Згодна з заключэннем стацыянарнай комплекснай судовай псіхолага-сэксолага-псіхафізіялогіі-псіхіятрычнай экспертызы ў момант здзяйснення злачынства абвінавачаны на які-небудзь псіхічным разладам не пакутаваў і мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў.

Па выніках расследавання 42-гадоваму мужчыну выстаўлена абвінавачванне па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 167 (іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелай, з ужываннем гвалту, якія прывялі да прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў);
  • ч. 3 арт. 166 (згвалтаванне, якое пацягнула прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў);
  • ч. 2 арт. 139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, спалучанае з гвалтоўнымі дзеяннямі сэксуальнага характару і згвалтаваннем).

Да яго з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

У ходзе вывучэння асобы абвінавачанага ўстаноўлена, што раней ён быў судзімы за хуліганства і крадзяжы. Некаторы час хаваўся за мяжой. Жанаты, меў пастаянную працу на тэрыторыі Пінскага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы13

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць