Грамадства

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў

Сярод абвінавачанняў — паклёп і абраза Чык-Чырыка.

Слва Камісаранка Слава Комиссаренко Slava Komissarenko
Слава Камісаранка. Скрын відэа: slavakomissarenko / YouTube

Імя 39-гадовага коміка Вячаслава Камісаранка з'явілася ў раскладзе судоў. Яго абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК). Гумарысту пагражае да пяці гадоў калоніі завочна і буйны штраф.

Суд адбудзецца 24 снежня ў Мінскім гарадскім судзе. Судзіць Камісаранку будзе Настасся Папко. Яна працуе па палітычных справах больш за 10 гадоў.

Нагадаем, пра будучы суд над Камісаранкам стала вядома ў жніўні 2024 года. Сам комік яшчэ напачатку 2022 года абвясціў, што яго шукае беларускі КДБ і з'ехаў з Расіі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны8

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе9

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

Кожны шосты нафтавы танкер у свеце належыць да расійскага «ценявога флоту»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны8

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць