Вайна

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі лічыць Курскую аперацыю поспехам, дасягнутым дзякуючы элементу раптоўнасці, нягледзячы на прыцягненне адносна невялікай колькасці ўкраінскіх войскаў. Менавіта дзякуючы гэтаму наступленню расіянам не ўдалося дасягнуць пастаўленых мэтаў на 2024 год, заявіў Сырскі ў інтэрв'ю Le Monde.

Падбіты расійскі танк пад Суджай у Курскай вобласці. Фота: AP Photo, File

«У мяне не было выбару, я павінен быў правесці гэтую аперацыю. Трэба было і сарваць наступ на Харкаў, і трохі разгрузіць усе франты, і не дапусціць адкрыцця новага фронту на Сумы. Таму я прыняў рашэнне весці гэты наступ там, дзе ў ворага было слабое месца, дзе было вельмі мала салдат для аховы мяжы», — падкрэсліў Сырскі.

Ён дадаў, што ў Курскую вобласць акупантам давялося перакінуць значную колькасць вайскоўцаў са сваіх найлепшых баявых часцей. Як падкрэсліў Сырскі, такім чынам удалося аслабіць наступальны патэнцыял расіян і паменшыць інтэнсіўнасць нападаў, за выключэннем Пакроўскага і Курахаўскага кірункаў.

Цалкам выцесніць УСУ з Курскай вобласці расіянам не ўдалося дагэтуль, хоць паступова гэты працэс ідзе. Цяпер расіяне дзейнічаюць малымі групамі, спрабуючы прарваць украінскую абарону. Ім таксама менавіта на тым кірунку дапамагаюць вайскоўцы з КНДР.

Па стане на 17 снежня сцвярджаецца, што палова тэрыторыі Курскай вобласці, якую ўдалося захапіць украінскім вайскоўцам з пачатку аперацыі, ужо перайшла пад кантроль расіян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць