Грамадства99

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

30-гадовай Вікторыі Верас пагражала да 12 гадоў зняволення.

Вікторыя Верас. Фота з яе старонкі Укантакце

22 снежня Вікторыя Верас адсвяткуе дзень нараджэння. Ёй спаўняецца 30 гадоў, але круглую дату дзяўчына сустракае не з сям'ёй, а ў камеры СІЗА. Яна палітычная зняволеная, а цяпер яшчэ і «тэрарыстка».

Вікторыя з Мінска, скончыла медыцынскі каледж. Спачатку працавала ў дзяржаўных паліклініках, пасля — у медцэнтры «Сінэва».

Чалавек, які ведае Вікторыю па каледжы, расказаў «Нашай Ніве», што ў студэнцкія гады яна не цікавілася палітыкай і ніколі не была публічнай актывісткай. Аднак падзеі 2020 года змянілі да непазнавальнасці жыцці дзясяткаў тысяч, калі не сотняў тысяч беларусаў. І Верас не стала выключэннем.

Невядома, калі Вікторыю затрымалі. Апошні суд над ёй скончыўся 18 лістапада 2024 года. Дзяўчыну судзілі па трох артыкулах — «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Ёй пагражаў тэрмін да 12 гадоў. Прысуд невядомы.

Судзіла яе Святлана Чарапанава. Мы прысвячалі ёй асобны артыкул.

А цяпер імя Вікторыі Верас з'явілася ў спісе «тэрарыстаў», які складае КДБ. Паведамляецца, што прысуд уступіў у сілу — падобна, апеляцыю на прысуд дзяўчына не падавала.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Злобный вожык
    21.12.2024
    Вспомним тех, кто выводил людей на улицу без плана, без лидера, без оружия. Выводящие сейчас в теплых кроватках спят, а выводимые — баланду хлебают.
  • Статкевіч, Калеснікава, Бабарыка, Ціханоўскі, Знак
    22.12.2024
    Злобный вожык, Людзі самі выходзілі! Шматлікія лідары дагэтуль у вязніцы. Вы не маеце рацыі!
  • HDTV
    22.12.2024
    Цалкам не вінаватая дзяўчына, як і сотні тысяч беларусаў што выйшлі на вуліцы заявіў аб свабодзе і сотні тысяч якія іх падтрымалі. Няма а ніякая злачынства акрамя жадання быць чалавекам і мець свой голас. А гэта была пераважная большасць краіны.
    Але вар'ят Лукашэнка (як і Асад) выступіў супраць большасці народу абапіраючыся на падтрымку Масковіі, на гвалт і тэрор.
    Ні ў воднай дэмакратычнай краіне праява грамацей пазіцыі не з'яўляецца злачынствам.
    Злачынца гэта Лукашэнка. Ягоная сямейка злачынцы. Ягоныя апрычнікі злачынцы. Яны твораць злачынства супраць чалавецтва і гэтае злачынства не мае тэрміну даўніны.
    Пра якую "перагарнуць старонку" паміж ахвярамі і злачынцамі? Злачынцамі якія твораць злачынствы супраць чалавецтва, якія фактычна твораць генацыд беларускага народу. Злачынцы якія здрадзілі Беларусі і ў якіх рукі ў крыві беларускага народу ад якой ім не адмыцца ніколі.

Цяпер чытаюць

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: У аперацыі «Павуцінне» былі выкарыстаны 117 дронаў7

Саліст расійскай групы «Руки вверх» адкрые ў Мінску свой бар13

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі32

У Белым доме не ведалі пра падрыхтоўку Украінай спецаперацыі «Павуцінне»6

Каля расійскага аэрадрома, які не трапіў пад удар СБУ, згарэла фура4

Расійскае Мінабароны пракаментавала атаку СБУ па сваіх аэрадромах13

Сярод прапаноў Украіны на перамовах у Стамбуле — сустрэча Зяленскага з Пуціным2

Рыгор Астапеня пакідае ютуб-праект «Гадзіннічак цікае»23

У раёне Калодзішчаў сёння здарыліся два моцныя пажары ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон46

«Мы кідалі камяні, каб яны не ўзляталі». Адным з тых, хто спрабаваў спыніць дроны, што выляталі з фур, быў беларус Антон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць