У такой незвычайнай форме вырашыў звярнуцца да парафіян настаяцель мараніцкай царквы Святога Марона ў Мазраат Ячуху.

Нягледзячы на ваенны выгляд святара, казанне было прысвечана адмове ад гвалту і таму, што сапраўдная і адзіная зброя для хрысціяніна — гэта «крыж», піша тэлеграм-канал «Осторожно, новости».
Напрыканцы службы святар прыбраў аўтамат, заявіўшы, што абаронай ліванцаў павінна займацца толькі армія краіны, а не іншыя арганізацыі, якія бяруць у рукі зброю (у краіне дзейнічаюць «Хезбала» і іншыя групоўкі).
«Ці пасуе Ісусу вобраз святара, які носіць зброю? Вядома, не! Ці нагадвае гвалт Ісуса? Не. Ісус замяніў зброю крыжам, прабачыў сваім ворагам і зрабіў іх часткай сваёй паствы. «Бог з намі» — гэта не азначае, што Гасподзь дае нам перамогу над ворагамі. «Бог з намі» — азначае, што ён прымірае нас з імі.
Калі мы хрысціяне, то ў нас больш няма ворагаў. Нам больш не патрэбна хапацца за аўтамат. Мы павінны трымаць сваю адзіную зброю — наш крыж. Мы не перамагаем вайной і заваяваннямі, мы перамагаем любоўю і прабачэннем. Будзьце хрысціянамі і адстойвайце сваю зброю гэтак жа, як Ісус адстойваў сваю!» — сказаў ён падчас казанні.
Каментары
І толькі камуняны заходзяцца ад выгляда пятнаццацігадовага княжыча, замест дамагацца гэтага права дзеля сябе і сваіх дзетак