Грамадства11

Памёр нядаўна асуджаны за «экстрэмізм» экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік

Сёння, 2 студзеня, памёр былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік. Яму было 63 гады. Пра гэта яго сябры паведамілі ў сацыяльных сетках, піша «Люстэрка».

Дзмітрый Гарэлік атрымаў адукацыю ў будаўнічым тэхнікуме. Але паралельна сам арганізаваў аматарскі калектыў у Доме настаўніка. Калі ў другой палове 1980-х пачаўся кааператыўны рух, ён разам з таварышам стварыў кааператыў, які вырабляў тэатральныя лялькі для продажу дзіцячым садкам, школам і аматарскім гурткам. Некаторы час працаваў інжынерам тэхнагляду, а з 1 чэрвеня 1992 году стаў дырэктарам Гомельскага тэатра лялек.

Гэты калектыў працуе ў Гомелі з 1968 года. Менавіта пры Гарэліку ў 2002 годзе тэатр атрымаў новы будынак і пераехаў туды праз два гады. Як адзначаецца на сайце калектыву, «гастрольна-фестывальная геаграфія тэатра ахоплівае прастору ад Атлантычнага ўзбярэжжа Іспаніі да Ціхаакіянскага ўзбярэжжа Уладзівастока, ад сталіцы Рэспублікі Комі да Шры-Ланкі. <…>. Тэатр неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам розных міжнародных тэатральных фестываляў у Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Таджыкістане, Латвіі, Італіі, Гішпаніі, Славакіі, Германіі, Індыі, Шры-Ланцы і іншых краінах».

У студзені 2024 года Гарэліка судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Праваабаронцы тады так і не даведаліся, у чым канкрэтна яго абвінавачвалі і якое рашэнне вынес суд.

У жніўні гэтага года стала вядома, што Гарэліка звольнілі. Калі дакладна гэта адбылося, невядома. На 14 мая 2024 года пасада дырэктара ўжо была вакантнай. Дарэчы, гэтая пасада так і засталася вакантнай.

Каментары1

  • M.O.
    03.01.2025
    мір ягонай душы

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце22

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць