Свет11

Памёр былы мітрапаліт Літвы Хрызастом — адзіны архіерэй РПЦ, які публічна прызнаў факт супрацы з КДБ

Ён, ураджэнец Падмаскоўя, пакінуў пасля сябе добрую памяць у Літве — бо падтрымаў рух за незалежнасць краіны.

Мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Хрызастом. Фота: DELFI / KIRIL ČACHOVSKIJ

У ноч на 6 студзеня 2025 года на 91-м годзе жыцця памёр мітрапаліт Хрызастом (Георгій Марцішкін), які ўзначальваў Літоўскую праваслаўную царкву з 1990 да 2010 года.

Ён быў найстарэйшым з архіерэяў Рускай праваслаўнай царквы. І адзіным, хто публічна прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ.

У 1972—1990 гадах ён быў інфарматарам пад псеўданімам «Рэстаўратар», калі служыў архіепіскапам у Курску, а пасля Іркуцку. Хрызастом тлумачыў гэтае сваё рашэнне неабходнасцю абароны інтарэсаў царквы: «Калі я нешта і рабіў, працуючы з імі, то выключна ў стратэгічных мэтах, ратуючы царкву».

«Я ўваходзіў у кантакт з КДБ, але не быў стукачом. Напрыклад, я атрымліваў згоду КДБ на прызначэнне на прыход святароў», — расказваў ён і запэўніваў, што не прыносіў шкоды вернікам.

Хрызастом спыніў сувязі з КДБ у пачатку 1990 года пасля пераводу ў Вільню, дзе ён стаў мітрапалітам Віленскім і Літоўскім.

У Літве ён запомніўся як удзельнік руху за незалежнасць краіны. Быў сябрам рады сейма «Саюдзіса», асудзіў дзейнасць савецкіх уладаў падчас расстрэлу літоўцаў 13 студзеня 1991 года. Яго абвінавачвалі ў здрадзе расійскім інтарэсам і пралітоўскай пазіцыі, аднак мітрапаліт настойваў, што ён проста салідарны з народам, які хацеў незалежнасці.

Хрызастом пакінуў пасаду мітрапаліта Віленскага і Літоўскага ў 2010 годзе па стане здароўя.

Каментары1

  • Валенты
    06.01.2025
    RIP

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў12

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў12

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць