Свет66

«Самы бедны прэзідэнт свету» адмовіўся лячыцца ад раку і развітаўся з суайчыннікамі

89-гадовы былы прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка, вядомы як «самы бедны прэзідэнт свету», адмовіўся ад лячэння анкалагічнай хваробы і развітаўся з суграмадзянамі. Ён заявіў, што хоча правесці апошнія дні на сваёй ферме, працягваючы працаваць да апошняга.

Хасэ Мухіка ў лістападзе 2024 года. Фота: AP Photo/Natacha Pisarenko

Хасэ Мухіка паведаміў у інтэрв'ю газеце Búsqueda, што адмовіўся ад далейшага лячэння раку стрававода. Палітык расказаў, што хвароба дала метастазы па ўсім целе, нягледзячы на 32 сеансы радыетэрапіі. Урэшце ён папрасіў дактароў не працягваць яго пакуты.

«Калі прыйдзе час паміраць, я памру. Усё проста», — сказаў Мухіка.

Ён плануе правесці апошнія дні свайго жыцця на ферме, дзе жыў і падчас выканання сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у 2010-2015 гадах.

Палітык заявіў, што працягне працаваць да самага канца, пакінуўшы пасля сябе вобраз сціплага і працавітага чалавека.

Хасэ Мухіка вядомы як «самы бедны прэзідэнт свету» дзякуючы свайму ладу жыцця і перакананням. Ён ахвяраваў 90% свайго заробку на дабрачыннасць, жыў на сціплай ферме ў сельскай мясцовасці і за пяць гадоў на пасадзе набыў толькі ўжываную машыну 1987 года выпуску.

Пасля сыходу з палітыкі Мухіка таксама адмовіўся ад пенсіі, якая належала яму як былому сенатару.

Каментары6

  • Захар
    10.01.2025
    Вот таких президентов и будут поминать хорошим словом граждане этой страны. Других же, как Асада, пивших кровь со своего народа и купавшихся в роскоши, проклинают со седьмого рода и, при удобном случае, достают их гроба и сжигают. Урок для некоторых ( сами знаете кого имею ввиду).
  • Acab
    10.01.2025
    Камуняны сабе знайшлі новага сацыялістычнага сьвятога, як жа сьмешна
  • 1
    10.01.2025
    Не ведаю, ці быў ён добрым прэзідэнтам, ці дасягнуў поспеху на пасадзе. Аднак яўна быў годным чалавекам, што не зламаўся і змог годна прыняць цяжкія выпрабаванні, што выпалі на яго лёс. Сустрэць годна тое, што выпадае, застацца чалавекам у нечалавечых умовах, знайсці сэнс у справе і дзеянні, а не чапляцца да смерці за раскошу і пыху, не паддаўшыся медным трубам, заслугоўвае павагі. Адныя імёны праклянуць, а другія будуць узгадваць з падзякай і павагай, нават калі не ўсе атрымалася. Ці не гэта варты вынік доўгага жыцця - калі можаш глядзець людзям у вочы, выйсці да іх на вуліцу, запрасіць да сябе дадому, в не дрыжаць у халодным палацы над нарабаваным дабром, хаваючыся за чорнарубашачнікаў, што збіваюць тых, хто бачыць і не забудзе.

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа38

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў14

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі2

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі16

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць60

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа38

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць