Свет1818

Прэзідэнт Уругвая прыйшоў на афіцыйнае мерапрыемства ў сандалях — фотафакт

Прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіка з'явіўся на цырымонію ўступлення на пасаду новага міністра эканомікі ў сандалях на босую нагу.

Выгляд кіраўніка дзяржавы выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках і мясцовай прэсе.

Мухіка таксама надзеў звычайную кашулю і закатаў штаны. Увагу фотарэпарцёраў таксама прыцягнулі доўгія пажоўклыя пазногці на нагах 78-гадовага кіраўніка Уругвая.

Мухіка не стаў тлумачыць, чаму ён вырашыў апрануцца такім чынам. Аднак журналісты El Comercio адзначаюць, што ў Уругваі і суседніх краінах усталявалася вельмі гарачае надвор'е. Днём паветра можа прагравацца да 40 градусаў Цэльсія.

Хасэ Мухіка з'яўляецца прэзідэнтам Уругвая з сакавіка 2010 года.

Яго называюць «самым бедным прэзідэнтам у свеце » з-за яго сціплага ладу жыцця. Амаль 90% свайго заробку Мухіка ахвяруе на дабрачыннасць, а сам жыве на пазасталыя 1200 даляраў у месяц. Ездзіць прэзідэнт на сваім аўтамабілі Volkswagen Beetle 1987 выпуску.

Каментары18

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць