Грамадства2626

«Як кажа мая бабуля, цябе забяспечваюць два мужыкі — былы і Лукашэнка». Шматдзетная маці звярнулася да ўладаў у тыктоку

34-гадовая шматдзетная маці запісала зварот да Лукашэнкі. Просіць дапамагчы вырашыць яе сацыяльную драму.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Жанчыну, якая апублікавала відэа ў тыктоку, завуць Юлія. Яна мае пяць дзяцей. Магло быць на дачку болей, але адна з дзяўчынак-трайнят загінула летась, не паспеўшы нарадзіцца.

Юлія просіць Лукашэнку вырашыць два пытанні, якія для яе цяпер найбольш актуальныя — знайсці няню і дапамагчы з жыллём.

— Сацыяльная служба няню не дала. Не даюць нават ставак, каб тую няню, якую знайшла я, аформіць. Прашу дапамогі ў пошуку няні. Каб яна была не толькі ў дапамогу мне, але і калі трэба кудысьці мне ад'ехаць (малую з садка забраць), то недзе і замест мяне.

@ledy_julia #мнрнрдетнаямама #дети#тройня #президент #помощь #республикабеларусь #мамагероиня ♬ Hope Never Dies (STEM synths) - Empire Score

Афіцыйна ў Беларусі сем'і, дзе выхоўваюцца двое і больш дзяцей, якія нарадзіліся адначасова, могуць звярнуцца ў тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання з просьбай даць бясплатную няню. Для догляду двайнят — у межах 20 гадзін на тыдзень, трайнят — 40 гадзін на тыдзень. Опцыя даступная да таго моманту, пакуль дзецям не споўніцца 3 гады.

Юлія распавядае, што губляе шмат энергіі і рэсурсаў, калі адна займаецца пяццю дзецьмі, якія магла б накіроўваць на іх выхаванне і развіццё.

Шматдзетная маці таксама сцвярджае, што якраз цяпер знаходзіцца ў працэсе разводу з мужам.

— Наш тата аказаўся не гатовы да такой адказнасці. Ён цяпер ніяк фінансава не дапамагае. Я хадзіла ў адміністрацыю Савецкага раёна, цікавілася наконт пашырэння квадратных метраў. На дадзены момант мне адмовілі, таму што ў майго мужа ёсць ва ўласнасці нерухомасць. Гэта значыць ён са сваёй нерухомасцю застанецца, мы (Юлія мае на ўвазе сябе з дзецьмі. — «НН») ніякага дачынення не маем. А я з дзецьмі нічога пашырыць не магу, хоць ёсць на гэта права.

Таму Юлія просіць перанакіраваць яе ў іншую чаргу. Потым дадае, што было б супер, калі б ёй з дзецьмі далі дом. Скончыць зварот жанчыны спрабуе на пазітывы і дзякуе Лукашэнку.

— Я хачу падзякаваць вам за тое, што вы падтрымліваеце шматдзетныя сем'і. Дзякуючы вам у мяне ёсць трохпакаёвая кватэра і дзіцячыя грошы. Як кажа мая бабуля: «Цябе забяспечваюць два мужыкі — былы і Лукашэнка». Я з ёй цалкам згодна.

У апошні момант Юлія вырашае растлумачыць, дзе запісвае ролік — і паказвае заснежанае возера. Яна кажа, што тут развеялі прах загінулай дачкі.

Менш чым за суткі відэа набрала ў тыктоку 405 тысяч праглядаў і больш за 4 тысячы лайкаў. Але ў каментарыях падтрымкі жанчына не знайшла.

Каментары26

  • Прапанова
    10.01.2025
    Слухайце, ну зрабіце ўжо рубрыку "Ашалець", каб оптам можна было такі трэш чытаць
  • няня і дом за чужы кошт
    10.01.2025
    «Цябе забяспечваюць два мужыкі — былы і Лукашэнка».
    ...
    лукашэнка са сваёй зарплаты забяспечвае мо? не, мілая. цябе (дарэчы, а чаму яе, а не дзяцей?) усе працуючыя мужыкі і жанчыны краіны
  • /
    10.01.2025
    дык прах развейваць нібы нельга?

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

Уіткаф і Кушнер далажылі Трампу пра «прадуктыўную» сустрэчу з Пуціным7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад11

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць