У Беларусі звесткі аб прышчэпках будуць трапляць у агульную аўтаматычную базу
У Беларусі будзе створана аўтаматызаваная сістэма для збору і аналізу інфармацыі пра вакцынацыю насельніцтва. Адпаведная пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Збор і аналіз інфармацыі будзе ажыццяўляць Міністэрства аховы здароўя. Для працы будзе выкарыстоўвацца аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Справаздача», аператарам якой з'яўляецца Агенцтва сервісацыі і рэінжынірынгу.
Праца агенцтва будзе фінансавацца за кошт рэспубліканскага бюджэту, які выдзяляецца Міністэрству аховы здароўя.
Акрамя гэтага, у дакуменце ёсць спіс персанальных звестак беларусаў, якія будуць захоўваецца ў сістэме. Гэта ідэнтыфікацыйны нумар, прозвішча і імя, дата нараджэння, дадзеныя рэгістрацыі па месцы жыхарства, месца працы, нумар тэлефона і г. д. пры гэтым захоўваць гэтыя дадзеныя ў сістэме будуць на працягу трох гадоў з даты іх унясення.
-
Праз крызіс, выкліканы паветранымі балонамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя
-
Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму
-
Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары