Грамадства77

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч

За актыўнае прыцягненне ў Беларусь працоўных мігрантаў з іншых краін, пра што нядаўна некалькі разоў гаварыў Лукашэнка, вельмі актыўна выступае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, якое хоча такім чынам закрываць недахоп працоўнай сілы ў сельгасарганізацыях. Гэта вынікае з некалькіх лістоў чыноўнікаў, якія атрымала выданне «Люстэрка» пры дапамозе Belpol.

Фота ілюстрацыйнае

У лістападзе 2024 года чыноўнікі з Мінсельгасхарча прасілі МЗС і МУС патлумачыць, з якіх краін лепш за ўсё прыцягваць работнікаў і як іх працаўладкоўваць. У адказах ведамстваў згадваюцца Арменія, Казахстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Азербайджан, Кыргызстан, Украіна.

Акрамя таго, Belpol здабыў ліст ад міністэрства ў камітэты па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў. У ім кіраўніцтва просіць прадстаўнікоў на месцах арганізаваць «адпаведную працу». У дакуменце таксама паведамляюць, што міністэрства разам «з зацікаўленымі» ўжо «прапрацавала пытанне» аб тым, як прыцягваць мігрантаў у Беларусь.

МЗС, у сваю чаргу, падрыхтавала для Мінсельгасхарча інструкцыю, дзе і як шукаць работнікаў, робячы ўпор на восем краін: Арменія, Казахстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Азербайджан, Кыргызстан.

Мяркуючы з тэксту ліста, чыноўнікі мяркуюць, што цяжэй за ўсё прыцягнуць людзей будзе з Расіі, бо «цяпер там кадравы дэфіцыт у сельскай гаспадарцы», а таксама з Туркменістана. Там, «нягледзячы на ўнутраныя эканамічныя складанасці, маштабны валютны крызіс, высокае беспрацоўе», ёсць нямала фактараў, якія стрымліваюць эміграцыю. Напрыклад, «шматлікія публічныя і сакрэтныя» абмежаванні на выезд грамадзян з краіны, бюракратыя. Таксама там практычна адсутнічаюць агенцтвы, якія дапамагаюць легальна працаўладкавацца за мяжой.

«Акрамя таго, туркменскія СМІ падкантрольныя дзяржаве і асвятляюць толькі «неабходны» парадак дня. Уся інфармацыя, якая размяшчаецца, у тым ліку і рэкламнага характару, праходзіць строгую цэнзуру і ўзгадненне, — дакладвае МЗС у лісце Мінсельгасхарчу. — Большасць жа замежных інтэрнэт-рэсурсаў (уключаючы інфармацыйныя сайты, сацыяльныя сеткі і месенджары) застаюцца заблакаванымі».

Восенню мінулага года Міністэрства ўнутраных спраў паведамляла, што іншаземцаў, ахвочых працаваць у Беларусі, робіцца ўсё больш. Так, па даных на той момант, з пачатку 2024-га ў нашу краіну прыехала больш за 21,5 тысячы іншаземцаў, у асноўным грамадзяне Туркменістана, Расіі, Кітая, Узбекістана і Украіны. 

Каментары7

  • Беларусь без беларусов......
    18.01.2025
    Да.....
  • gym2
    18.01.2025
    !, крэпкія хазяйственнікі папрацавалі. У вышэйшай адукацыі прыкладна так сама
  • Моисей усатый
    18.01.2025
    Лет через двадцать, будут громить ветрины, поджигать автомобили и проклинать власть за малые пособия.

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу13

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку2

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць