Грамадства4444

У Рагачове тры школьніцы збілі 11-гадовага хлопчыка, сцягнулі з яго трусы і імітавалі сэкс

На іх завялі крымінальную справу і прысудзілі па году калоніі з адтэрміноўкай.

Ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт адбыўся ў адной са школ Рагачова ў 2023 годзе. Тры дзяўчыны, 14—15 гадоў, вырашылі паздзекавацца са школьніка, якому было 11 гадоў. Яны падпільнавалі яго ў раздзявалцы каля спартовай залі. Спачатку на вачах іншых дзяцей сталі яго прыніжаць, далей павалілі на падлогу, пачалі збіваць нагамі і рукамі. Урэшце сцягнулі з яго штаны з трусамі і пачалі імітаваць палавы акт.

Пра тое, што адбылося, стала вядома адміністрацыі, якая і паведаміла ў міліцыю. На школьніц завялі крымінальную справу па факце злоснага хуліганства, здзейсненага групай асобай (ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу, адказнасць наступае з 14 гадоў).

У выніку злачынцам прысудзілі па годзе пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай на такі ж тэрмін.

Гэта значыць, школьніцы засталіся на свабодзе, але будуць знаходзіцца пад пільным наглядам міліцыі.

Апроч таго, асуджаныя павінны заплаціць пацярпеламу хлопчыку маральную шкоду памерам 10500 рублёў.

У пракуратуры прызнаюць праблему, што ў заканадаўстве Беларусі няма вызначэння булінгу і канкрэтнай адказнасці за цкаванне. Тым часам даследаванне, якое правёў ЮНІСЕФ, паказвае, што 60,1% школьнікаў і 82,1% выхаванцаў інтэрнатаў сутыкаліся са цкаваннем з боку іншых дзяцей. За апошнія пяць гадоў колькасць злачынстваў на сэксуальнай глебе, дзе пацярпелымі праходзяць дзеці, узрасла ў 20 разоў, з іх 80% адбыліся ў інтэрнэце.

Больш за 30% дзяцей сутыкаліся з запалохваннямі і цкаваннямі ў інтэрнэце. Пры гэтым большасць не расказвае пра гэта бацькам.

Што рабіць, калі вы даведаліся, што з вашага дзіцяці здзекуюцца ў школе і цкуюць яго?

Не спадзявайцеся, што сітуацыя зменіцца сама сабой. Спачатку паспрабуйце вырашыць праблему ў рамках навучальнай установы.

Высветліце падрабязнасці булінгу — хто здзяйсняе гвалт, які, дзе, калі, у прысутнасці каго. Альбо дзе ў інтэрнэце размешчаны абразлівыя выпады.

Звярніцеся да класнага кіраўніка, у сацыяльна-педагагічную псіхалагічную службу, адміністрацыю навучальнай установы.

Пагутарце з крыўдзіцелем і яго бацькамі. Ад іх паводзін (прызнанне-непрызнанне віны, жадання прынесці прабачэнні, пакрыць нанесеную шкоду) залежаць вашыя далейшыя дзеянні.

Гэтым можна абмежавацца, калі педагогі і адміністрацыя навучальнай установы разумеюць праблему, праводзяць працу як з парушальнікам, так і з класам, а бацькі крыўдзіцеля імкнуцца мінімізаваць наступствы, якія для вашага дзіцяці не носяць цяжкі характар.

Калі настаўнікі і адміністрацыя не прымаюць меры, звяртайцеся ва ўпраўленне адукацыі мясцовага выканкама альбо да ўчастковага міліцыянера (у выпадку, калі ў дачыненні да дзіцяці здзейснена адміністрацыйнае правапарушэнне).

У міліцыі павінны скласці пратакол і апытаць удзельнікаў канфлікту, потым справу накіруюць у камісію па справах непаўналетніх. Заява ў міліцыю і наступныя прававыя наступствы ў сувязі з гэтым могуць прыцішыць запал агрэсіўнага падлетка.

Калі ж дзіцяці нанесеныя цялесныя пашкоджанні, можна звяртацца ў пракуратуру. Пракурор мае права пачаць адміністрацыйны працэс ці завесці крымінальную справу.

Апроч таго, можна звяртацца ў Нацыянальную камісію па правах дзіцяці. Яна кантралюе і аналізуе дзейнасць розных арганізацый па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.

Каментары44

  • shit
    20.01.2025
    буллинг и издевательства в школах это огромная проблема! администрация предпочитает закрывать глаза чтобы не выносить сор из избы, ведь они получат сверху нагоняй.
    нужно брать успешные примеры как с этим справляются в других странах. например, надо расформировывать классы после такого случая.
  • ЯНКА
    20.01.2025
    ⚽🏐🏀
    Што рабіць? «Біце іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць», — узгадаў бы словы настаўніцы літаратуры фізкір (ці физрук).
  • П
    20.01.2025
    За ними не только милиция должна следить, а на законодательном уровне прописать терапию у психолога.

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць