Грамадства22

Сёння самы дэпрэсіўны дзень у годзе — «сіні панядзелак»

Самы дэпрэсіўны дзень года прыходзіцца на трэці панядзелак года.

Паняцце «сіні панядзелак» увёў брытанскі псіхолаг Кліф Арнал у 2005 годзе.

Самую сумную дату для краін Еўропы ён разлічыў пры дапамозе спецыяльнай формулы, якая ўлічвала такія фактары, як кепскае надвор'е, адгуляныя святы, а таксама патрачаныя на падарункі грошы і даўгі, якія засталіся пасля заканчэння калядных і навагодніх святаў.

Безумоўна, такі падыход можа лічыцца ненавуковым, але факт ёсць фактам.

Сапраўды, сумны панядзелак прыпадае на перыяд, калі пасля яркіх зімовых святаў людзям трэба вярнуцца да паўсядзённай руціны і працы, а да адпачынку ў сярэднім застаецца палова года.

Таксама дадаюцца кароткі светлавы дзень і, як часта бывае ўзімку, адсутнасць сонца і сезонная дэпрэсія.

На думку псіхолагаў, справіцца з дэпрэсіяй і дрэнным настроем дапамогуць правільны рэжым сну, паўнавартаснае харчаванне, фізічная актыўнасць, прагулкі на свежым паветры, камунікацыя з роднымі і сябрамі, хатнія гадаванцы, праслухоўванне музыкі і іншыя забавы. 

Пазней быў разлічаны і самы аптымістычны дзень у годзе.

Лагічна, што ў Паўночным паўшар'і ён прыпадае на 20-я даты чэрвеня, калі самыя доўгія дні і максімум сонца.

Каментары2

  • Жвір
    20.01.2025
    Трэба менш аддавацца сьвяткаваньням і больш бываць на прыродзе ды дазваляць сабе кароткія турыстычныя паездкі па сваёй краіне, з наведваньнем музэяў, тэатраў,.. тады эмацыйны стан будзе раўнейшый, стабільны й крэпкі.
  • .
    20.01.2025
    На гэтым тыдні 2 сініх дні!
    26-га будзе "сіняя дэпрэсіўная нядзеля сініх пальцаў".

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША24

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць