Свет88

Жанна Нямцова расказала пра раман з расійскім шпіёнам Пабла Гансалесам

Жанна Нямцова, дачка расійскага палітыка Барыса Нямцова і сузаснавальніца фонду яго імя, падзялілася ў размове з журналісткай Кацярынай Гардзеевай падрабязнасцямі знаёмства і адносін з Пабла Гансалесам, які насамрэч быў расійскім шпіёнам Паўлам Рубцовым. Гансалес выдаваў сябе за іспанскага журналіста і сачыў за расійскай апазіцыяй у Еўропе. У 2022 годзе ён быў арыштаваны ў Польшчы па падазрэнні ў шпіёнстве, а ў 2024 годзе вернуты ў Расію падчас абмену палоннымі.

Жанна Нямцова з Пабла Гансалесам. Фота: архіў Жанны Нямцовай

Пабла Гансалес (сапраўднае імя — Павел Рубцоў) нарадзіўся ў СССР. Ягоная маці, Марыя Элена Гансалес, паходзіла з іспанскай сям’і, якая была эвакуяваная з Іспаніі падчас Грамадзянскай вайны 1930-х гадоў. Марыя Элена выйшла замуж за савецкага навукоўца, але пасля разводу разам з дзевяцігадовым сынам вярнулася ў Іспанію, дзе ён атрымаў імя Пабла.

У 2003 годзе Гансалес атрымаў расійскі пашпарт, аднак у колах апазіцыі ў Еўропе яго ведалі як іспанца, які вывучаў рускую мову ў Барселонскім універсітэце і працаваў вайсковым карэспандэнтам у баскскай газеце Gara. Ён часта наведваў гарачыя пункты на постсавецкай прасторы, уключаючы Данбас, Паўднёвую Асецію, Крым і Прыднястроўе.

Жанна Нямцова пазнаёмілася з Гансалесам у 2016 годзе на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Ён быў акрэдытаваны як журналіст і папрасіў у яе інтэрв’ю для баскскай газеты. Спачатку яна адмовілася, палічыўшы гэта бессэнсоўным, але пазней па парадзе калегі згадзілася.

Пасля гэтага Гансалес стаў рэгулярна наведваць мерапрыемствы Фонду Нямцова ў розных краінах ЕС. Фонд не аплачваў ягоныя паездкі, але ў 2018 і 2019 гадах запрасіў у якасці лектара ў школу журналістыкі, бо Гансалес меў рэпутацыю журналіста з вялікім вопытам працы ў гарачых пунктах.

З 2017 па 2019 год у Нямцовай і Гансалеса былі рамантычныя адносіны. Жанчына адзначыла, што яны былі «не вельмі шчыльнымі». Нямцова адмаўляе, што шпіён атрымаў доступ да яе асабістай інфармацыі, хоць і прызнала, што аднойчы аддала яму свой стары ноўтбук, калі ён паскардзіўся на паломку свайго. Гэта быў ноўтбук яе бацькі, але ў ім, па словах Нямцовай, не было нічога важнага.

Падазрэнні наконт Гансалеса ўзніклі, калі сяброўка Жанны, якая жыла ў Іспаніі, сказала: «Пабла, хопіць хлусіць, ты не баск, ты чысты рускі». Нямцова таксама заўважыла, што ён часта ездзіў па Еўропе, нягледзячы на нібыта невялікі заробак у баскскай газеце. Акрамя таго, ён адкрыта падтрымліваў антыамерыканскія погляды і ідэю «шматпалярнага свету».

У канцы адносін Нямцова дзялілася сваімі падазрэннямі з іншымі, але многія не верылі ёй. Сама яна таксама не была ўпэўненай да канца.

28 лютага 2022 года Гансалес быў затрыманы ў Польшчы недалёка ад украінскай мяжы па падазрэнні ў шпіянажы. Польскія следчыя паказалі Нямцовай яго справаздачы, у якіх ён пісаў і пра яе. Хоць у дакументах не было нічога адмоўнага, сама сітуацыя здзівіла яе. Пасля допыту Нямцова стала крыніцай інфармацыі для расследавання пра Гансалеса, але дзейнічала ананімна, бо падпісала ў Польшчы абавязак неразгалошвання.

Менавіта Нямцова прапанавала абмяняць Гансалеса на Уладзіміра Кара-Мурзу — паплечніка яе бацькі, якому ў Расіі прысудзілі 25 гадоў турмы за дзяржаўную здраду.

Па словах Нямцовай, яна перадала гэтую ідэю свайму польскаму адвакату, а той — польскім уладам, якія, у сваю чаргу, данеслі яе да ЗША. У жніўні 2024 года абмен адбыўся, і Гансалес вярнуўся ў Расію.

На абвінавачанні, што яе фонд і школа журналістыкі сталі «пунктам уваходу» для Гансалеса ў асяродкі расійскай апазіцыі, Нямцова адказала, што шпіёнаў павінны выяўляць спецслужбы, а не яна. Што тычыцца іх адносін, то яна лічыць, што яны былі сапраўднымі, а не звязанымі з яго працай як агента.

Каментары8

  • Хмм
    21.01.2025
    Вспомнилось, как Гордон ее выпытывал про личные отношения.
  • Іронія лёсу
    21.01.2025
    Тата быў у апазіцыі, а дачка з агентам рэжыму.
  • Вадя
    21.01.2025
    Комп Немцова.Вот где неплотная романтика.У них не нашлось 500 евро на новый.Якобы.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць