Свет11

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае

Прэзідэнт ЗША заявіў, што падпісаў указ аб памілаванні Роса Ульбрыхта, які быў заснавальнікам гандлёвай пляцоўкі Silk Road («Шаўковы шлях») у даркнэце і асуджаны на два пажыццёвыя тэрміны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Spencer Platt / Getty Images

У 2015 годзе суд Манхэтэна прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў, удзеле ў злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай, падробцы дакументаў і камп'ютарным узломе. На сайце Silk Road, які быў закрыты ў 2013 годзе пасля арышту Ульбрыхта, прадаваліся наркотыкі, падробленыя дакументы, хакерскае абсталяванне і іншыя забароненыя тавары.

Сайт быў даступны праз абароненую сетку Tor, а тавары можна было набыць за біткойны — у той час крыптавалюта толькі набірала папулярнасць, і Silk Road быў адным з нешматлікіх месцаў, дзе яе актыўна выкарыстоўвалі. Гэта таксама была адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак у даркнэце, а абарот сайта, паводле даных амерыканскіх уладаў, складаў больш за 200 мільёнаў даляраў.

У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў, што патэлефанаваў маці Ульбрыхта і паведаміў ёй, што памілаваў сына.

«Ён атрымаў два пажыццёвыя тэрміны плюс 40 гадоў. Гэта недарэчна!» — заявіў Трамп. На судзе Ульбрыхт казаў, што стварыў сайт як эксперымент, перадаўшы пасля гэтага кіраванне іншым людзям, і не атрымліваў з гэтага прыбытку.

«Я хацеў даць людзям магчымасць рабіць выбар у сваім жыцці і мець канфідэнцыяльнасць і ананімнасць», — казаў ён на слуханнях.

Пасля вынясення вердыкту прысяжных Ульбрыхт звярнуўся да суддзі федэральнага суда Манхэтэна Кэтрын Форэст з просьбай не прызначаць пажыццёвы тэрмін.

«Я ведаю, што вы павінны забраць мае дарослыя гады, — казаў ён. — Але, калі ласка, пакіньце мне маю старасць».

Форэст засталася непахіснай і заявіла, агалошваючы прысуд, што Ульбрыхт «нічым не лепшы за любога іншага наркагандляра».

Трамп раней намякаў, што можа змякчыць прысуд Ульбрыхту пасля ўступлення на пасаду. За яго вызваленне выступала Лібертарыянская партыя, якая заяўляла, што справа Ульбрыхта з’яўляецца прыкладам злоўжывання ўладай.

Каментары1

  • Acab
    22.01.2025
    Зноў жа, гэта панская ласка, а не абураныя былыя прыгонныя вынесьлі на вілах катаў і вызвалілі скутага Прамэтэя.
    Ніякага злому сыстэмы і распрыгоненьня не адбылося.
    Што не перашкаджае радацца за Роса. Vir Fortis

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе22

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага скелетаніста Гераскевіча дыскваліфікавалі на Алімпіядзе за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў13

Стала вядома, колькі карупцыянераў асудзілі летась і як іх каралі

У расійскай Ухце на поўначы Расіі адбылася серыя выбухаў2

Чаму апошнім часам так трасе даляр і золата?

Ноччу было не халадней за пяць градусаў, а там-сям ноччу наогул быў плюс

П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім

За мільённыя махінацыі на Гомельшчыне затрымалі гендырэктара дзяржпрадпрыемства лёгкай прамысловасці

Бульбіна, тонкі скрылёк каўбасы — і ўсё? Што можна набыць на абед ці вячэру за адзін рубель, каб перакусіць

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе22

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць