Грамадства55

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Нехта з сілавікоў памылкова запосціў сваю справаздачу ў канал «50 адценняў праўды/хлусні».

Канал «50 адценняў праўды/хлусні» з'явіўся ў ліпені 2020 года і паліваў брудам Сяргея Ціханоўскага і аб'яднаны штаб апазіцыі, у які тады ўваходзіла Святлана Ціханоўская. Час ад часу там з'яўляюцца «інсайды» кшталту асабістых перапісак, якія могуць быць толькі ў сілавікоў.

У апублікаваным і адразу ж выдаленым дакуменце «агляд СМІ па стане на 16:00 23.01.2025» крыніцы інфармацыі разбітыя на тры групы. Гэта «незалежны парадак дня», «дзяржаўны парадак дня», а таксама раздзел «У адносінах да электаральнай кампаніі».

У незалежных за сёння былі наступныя навіны:

  • Blizko.by з тэмай пра тое, што мінчане могуць паскардзіцца на завышэнне цэн або недахоп тавараў,
  • навіна з тэлеграм-канала «Баста» пра тое, што таварныя знакі «Бусліка» будуць прадаваць,
  • тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае!» з навінай пра яўку падчас датэрміновага галасавання,
  • Digital Intelligence Team з навінай пра бальніцу КДБ за 16 мільёнаў даляраў,
  • тэлеграм-канал Blizko.by з навінай пра тое, што кандыдат-спойлер Сыранкоў прапануе замяніць пасаду прэзідэнта на пасаду старшыні,
  • канал US Today/Соединенные Штаты Сегодня пра тое, што ў Бостане пабачылі плакаты ў падтрымку Лукашэнкі,
  • REFORM.news з навінай пра ўцечку азота з трубаправода,
  • EX-PRESS.LIVE за навінай пра дрэнную хурму з крамаў.

У дзяржаўнага парадку дня:

  • тэлеграм канал «Пул першага» з навінай пра дзяржаўныя знакі якасці ад Лукашэнкі,
  • тэлеграм-канал Мінгарвыканкама з навіной пра Ноч адкрыццяў у нацыянальнай бібліятэцы ды навіной пра «Марафон адзінства»,
  • тэлеграм-канал Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з навіной пра тое, што міністр адукацыі Іванец сустрэўся з рэктарам, супрацоўнікамі ды студэнтамі БДУ,
  • расійскі сайт Sputnik Беларусь, які напісаў пра тое, што цэлых 15 беларусаў прыехалі прагаласаваць з-за мяжы.

У адносінах да электаральнай кампаніі адзначаная сённяшняя фэйкавая рассылка ГУБАЗіКа (відаць, прэс-служба не ўдзельнічае ў такіх аперацыях і таму не ведае, што гэта праца саміх сілавікоў). Таксама адзначаныя два каментары з тэлеграм-чатаў:

  • каментар карыстальніка ў чаце «Уручча»: «Нядобранадзейнае спадарства, а да некага ўжо прыходзілі мянты для прафілактычнай гутаркі перад выбарамі? Да мяне ранкам прыйшлі, праўда, не засталі. Давялося вызвоньваць мяне і настойліва прасіць сустрэчы. Пагадзіўся пад'ехаць да іх у Першамайскі РАУС».
  • і каментар у чаце «Мінск мір чат»: «Абавязкова прагаласуйце, а то Санечка ваш улюблёны не пераможа на выбарах».

У цэлым, агляд СМІ складзены даволі акуратна. Па ўсім відаць, што робіцца ён не для прапаганды, а для таго, каб кіраўніцтва МУС атрымлівала агляд таго, што пішуць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • хм...
    23.01.2025
    а ваш Бастыён што значыць залежны?
  • Палкан
    23.01.2025
    У мусарні нехта нават нармальную прэсу чытае.
  • нявеста азаронка
    23.01.2025
    Палкан, дык яны і парнушку глядзяць... прычым нават на працоўным месцы. прыходзіцца, так бы мовіць, па доўгу сЛУжбы

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць