Свет77

Пашкоджаны падводны кабель паміж Латвіяй і Швецыяй

Сістэма маніторынгу зафіксавала перабоі ў перадачы звестак на ўчастку Вентспілс — Готланд.

26 студзеня быў пашкоджаны падводны оптавалаконны кабель латвійскага Дзяржаўнага цэнтра радыё і тэлевяшчання (LVRTC), паведамляе LSM.

Прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня склікала з гэтай нагоды нараду адказных структур. Латвійскія вайскоўцы абследавалі судна, якое знаходзілася побач з месцам аварыі, і працягваюць вывучаць рух у гэтым раёне.

Эвіка Сіліня на прэс-канферэнцыі расказала, што Латвія рыхтавалася да патэнцыйнага крызісу і таму арганізаваная перадача звестак па альтэрнатыўных маршрутах. Яна паведаміла, што звязалася з прэм'ерамі Швецыі і краін Балтыі; шведскую берагавую ахову папрасілі прыняць удзел у расследаванні, і Стакгольм паабяцаў даць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца.

Сістэма маніторынгу зафіксавала перабоі ў перадачы звестак на ўчастку Вентспілс — Готланд. Арганізацыя працягвае аказваць паслугі перадачы даных, выкарыстоўваючы іншыя маршруты; магчыма запаволенне хуткасці, хоць у асноўным гэта не закранае канчатковых карыстальнікаў у Латвіі.

Разам з партнёрамі LVRTC правёў праверку і замеры ў сетцы з абсталявання, усталяванага ў Вентспілсе. «На дадзены момант ёсць падставы лічыць, што кабель значна пашкоджаны, і што пашкоджанне ўзнікла з-за вонкавага ўздзеяння», — казала прадстаўніца LVRTC Вінета Спругайне.

LVRTC праінфармаваў аб тым, што адбылося адказныя ведамствы. Улічваючы, што кабель ляжыць на глыбіні больш за 50 метраў, канкрэтны від пашкоджання можна будзе вызначыць толькі з пачаткам рамонтных работ.

Камерсанты электроннай сувязі, якія да гэтага часу выкарыстоўвалі гэты кабель, цяпер для ажыццяўлення сваіх паслуг выкарыстоўваюць іншыя маршруты перадачы даных.

Прэм'ер-міністр Эвіка Сіліня ў сацыяльнай сетцы X (Twitter) паведаміла, што ў сувязі з гэтай аварыяй склікала адказных міністраў і кіраўнікоў службаў. «Працягваем супрацоўнічаць з NATO і краінамі рэгіёну Балтыйскага мора, каб высветліць абставіны і расследаваць тое, што адбылося», — напісала яна.

Нагадаем, за апошнія месяцы адбылася серыя такіх здарэнняў з падводнымі кабелямі.

Каментары7

  • Bill
    26.01.2025
    Маск рвет кабеля, чтобы переходили на StarLink.
  • Спадар
    26.01.2025
    Для "НН" ---насамрэч у Латвіі няма ніякіх "прэм'ер міністраў",а есць "прэзідэнт міністраў"!!! Latvijas Republikas Ministru prezidente! Paldies.Дзякуй.
  • З Латвіі
    26.01.2025
    У латышоў канчаткі прозвішчаў выключна -ыньш, -ыня. Па-беларуску будзе Сылыня, бо гучыць па-латышску менавіта так. Але ладна, была б памылка толькі ў корані слова, але ў канчатках заўсёды павінна быць выключна "ы" . Вы перакладаеце на беларускую з рускамоўных навін , па-руску яны пішуць праз "і'', але ў нашай мове гэта недапушчальна пісаць кальку без уліку латышскіх і беларускіх цвёрдых гукаў у маўленні. Выпраўце, калі ласка. Калі прэзідэнтам Латвіі быў Андрыс Бэрзыньш, то у канцы тэрміна на "Нашай Ніве" ўжо пісалі правільна. А не Андріс Берзіньш калькай з рускай мовы, як пісалі спачатку. Пра гэтыя канчаткі латышскіх прозвішчаў пісалі ў каментарах да артыкулаў пра падзеі ў Латвіі неаднаразова. У іншых беларускамоўных СМІ, дарэчы, такіх памылак перакладу мне ніколі не траплялася. (Маю на ўвазе незалежныя, іншых не чытаю). Латышы да гэтага ставяцца вельмі сур'ёзна. Калі трэба было пачаць пісаць прозвішча Ціхноўскай па-латышску, звярнуліся і запыталіся як правільна пісаць, і пішуць правільна, не Tihanovskaja, ці Cihanouskaja, транскрыпцыя з беларускай мовы, мінуючы рускую, як пасярэдніцкую. Ужо тры с паловай стагоддзі амаль СССРу няма. Пара пазбыцца тых звычак. Спадарыня Сылыня, спадзяюся, яшчэ доўга будзе прэм'ер-міністрам, вельмі прашу, пішыце правільна, каб беларусы і ў Беларусі, і па за межамі ведалі, як гучыць яе прозвішча і па-беларуску, і па-латышску.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць