Грамадства33

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў

Карыстальнік TikTok з Магілёва зняў відэа, якое набрала амаль 400 тысяч праглядаў.

У роліку ён паказаў стэлаж у адной з крамаў сеткі «Еўраопт», дзе цукеркі былі пазначаныя цэннікам 0 рублёў 00 капеек. Прычым такі кошт быў указаны на трох узроўнях стэлажа, піша Onliner.by.

У каментарыях карыстальнікі падзяліліся на два лагеры. Адны шукалі адказ, ці можна забраць тавар бясплатна, другія заклікалі не злоўжываць памылкай, бо за такі недагляд могуць пакараць супрацоўнікаў крамы.

Гэта не першы выпадак падобных цэннікаў у сетцы «Еўраопт».

У 2022 годзе адзін з пакупнікоў спрабаваў узяць 12 бутэлек алкаголю з аналагічным коштам, але касір адмовіўся прабіваць тавар. Па законе касіры абавязаны прадаваць тавар па цане, указанай на цэнніку — гэтае патрабаванне дзейнічае з 2019 года.

Аднак юрыст Іван Райкевіч патлумачыў, што суды нярэдка разглядаюць такія сітуацыі інакш. У такіх выпадках суды нярэдка адмаўляюць у задавальненні патрабаванняў спажыўца аб прымусе да заключэння дамовы.

Але ў дадзеным выпадку адсутнічае эканамічная выгада для прадаўца і маецца тэхнічны збой (пра што прадавец абавязкова скажа), інфармацыя аб няправільна названай цане даведзена да спажыўца.

Як паказвае практыка, у такіх выпадках спажыўцу, верагодна, будзе адмоўлена ў задавальненні яго патрабаванняў, — кажа юрыст.

Каментары3

  • Хто
    01.02.2025
    Беларусачка за 0 рублёў, нешта нагадвае
  • Мх
    01.02.2025
    Для аплаты цукерак патрэбная купюра ў 0 р. Няма? Ну усё. 0 р не азначае "бясплатна". Кошт цукерак 0 р. 00 к, а не "бясплатна". А ўвогуле, такія "цэннікі" хтосці ж у цвярозым розуме набірае, друкуе, ставіць, прычым даволі часта якраз у Еўраоптах. Магчыма, яны маюць функцыю вазона з кветкамі на вакне для прафесара Плейшнера.
    • Мх
      01.02.2025
      Мх, Гэтак сама як у падатках. "Стаўка ПДВ 0%" не роўнае паняццю "Без ПДВ". У першым выпадку кошт абкладаецца падаткам па стаўцы 0%, у другім выпадку проста ПДВ не ўжываецца.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў2

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі3

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць