Беларускага абаронцу Уладзіслава Калячонка забралі з драфта адмоваў НХЛ. Цяпер ён будзе выступаць за «Пітсбург».

Пра гэта піша sport5.by.
Раней «Юта» выставіла Уладзіслава на драфт адмоваў. «Пінгвінз» забралі беларуса на працягу сутак.
У бягучым сезоне Калячонак правёў 24 матчы і набраў 5 (2+3) ачкоў.
«Пітсбург» размяшчаецца на 14-м радку Усходняй канферэнцыі, маючы ў актыве 55 ачкоў.
Каментары