Грамадства

Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве

Следства прыйшло да высновы, што 67-гадовага грамадзяніна Беларусі, які ўчыніў самагубства ў бальніцы ў мінулым годзе, ніхто да гэтага не падбухторваў. Пра гэта тэлеканалу «Белсат» паведамілі ў акруговай пракуратуры раёну Прага-Поўнач, пад наглядам якой вёўся разбор справы.

Аддзяленне неадкладнай дапамогі Брудноўскага шпіталя ў Варшаве. Фота: brodnowski.pl

«Паказанні сведкаў, а таксама іншыя сабраныя доказы дазволілі вызначыць, што дзеянне ці бяздзейнасць іншых асобаў не паспрыяла смерці ахвяры. Ніхто не падбухторваў яго да самагубства і не дапамагаў яму ў гэтым», — паведаміў «Белсату» прэс-сакратар акруговай пракуратуры раёна Прага-Поўнач Норберт Валіньскі.

Ён сказаў, што справу, якая расследавалася паводле артыкула аб давядзенні да суіцыду, закрылі 18 снежня:

«Вядзенне было завершанае ў звязку з адсутнасцю складу злачынства».

Ці высветліла следства матыў мужчыны, Валіньскі не ўдакладніў.

Здарэнне адбылося 11 верасня 2024 года ў шпіталі на вуліцы Кандратовіча ў варшаўскім раёне Брудна. Беларус, які там лекаваўся, скокнуў з акна палаты на шостым паверсе.

У бальніцы «Белсату» тады казалі, што мужчына паводзіў сябе адэкватна і нічога не прарочыла бяды:

«Аніякіх складанасцяў з пацыентам не было, ён быў у добрым кантакце з персаналам. Мы чакалі, што яго выпішуць максімум праз некалькі дзён. Ягоны дыягназ не быў цяжкім і назіраўся выразны прагрэс у лекаванні ў правільным кірунку».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць