У Мінску 15 лютага адкрылася капліца для людзей са слабым слыхам — набажэнствы тут будуць праводзіць на жэставай мове. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Мінпрацы.

Капліца размяшчаецца ў будынку прадпрыемства «Віток», дзе больш за паўстагоддзя працуюць інваліды з парушэннем слыху.
Капліцу асвяціў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.
Каментары