Грамадства22

Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗІК, судзяць па дзвюх крыміналках

62-гадоваму Ігару Шуканаву інкрымінуюць удзел у пратэстах і паклёп на Лукашэнку.

26 лютага ў Мазырскім раённым судзе пачынаецца закрыты працэс над 62-гадовым супрацоўнікам лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Ігарам Шуканавым. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах.

За «паклёп» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), звязаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асаблівага цяжкага злачынства, яму пагражае ад хіміі на паўгода жа калоніі на 6 гадоў.

За ўдзел у пратэстах (ч.1 арт. 342 КК) Шуканаву пагражае ад арышту да 4 гадоў калоніі.

Ігара Шуканава паказальна жорстка затрымлівалі 1 жніўня 2024 года. Па яго з Мінска прыехалі губазікаўцы. Яго затрымалі проста на працоўным месцы. Затым заводскім аўтамабілем «УАЗ-Patriot» вывезлі за прахадную завода.

Недалёка ад аўтобуснага прыпынку, на паркоўцы каля галоўнай прахадной завода, дзе ў той час былі людзі, губазікаўцы зладзілі паказальнае збіццё Шуканава — выцягнулі з УАЗа, кінулі тварам на асфальт і, націснуўшы каленам на галаву, надзелі кайданкі.

Адметна, што раніцай таго дня работніка НПЗ судзілі па адміністратыўным артыкуле за распаўсюд «экстрэмізму». Яму далі штраф і вызвалілі — каб праз некалькі гадзін арыштаваць.

Каментары2

  • Ёсік
    16.02.2025
    Вы.лядкі, ён жа па ўзросьце, як вашыя дзяды. Што вы творыце, які безглуздовы вар'ят вамі кіруе, і дазваляе такое рабіць з грамадзянамі краіны? Лукашэнка не будзе жыць шчэ 50 гадоў, прыйдзецца адказваць за злачынствы супраць цывільных.
  • Што ж...
    16.02.2025
    Як там учора казалі гэтыя трампоны: яно ужо гатова спыніць рэпрэсіі

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць