На станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» гэтай ноччу будуць вучэнні
Міністэрства надзвычайных сітуацый папярэдзіла, што ў ноч з 19 на 20 лютага з 00.30 да 04.30 на станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча» пройдуць сумесныя вучэнні МНС і Мінскага метрапалітэна.

Унутры станцыі «Плошча Францішка Багушэвіча». Фота: Wikimedia Commons
У сувязі з гэтым у начны час чакаецца прыбыццё вялікай колькасці пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі да станцыі метро.
МНС просіць мінчукоў і гасцей горада з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення гэтага мерапрыемства.
Каментары