Свет1818

Трэцяя жонка Арастовіча падала на развод

Жонка былога дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча падала на развод з мужам. Пра гэта стала вядома з дадзеных судовага рэестра, доступ да якіх атрымала выданне «Глаўком».

Аляксей Арастовіч з жонкай. Фота: alexey.arestovich / Facebook

Ініцыятарам разводу стала Анастасія Арастовіч. Яна падала заяву на скасаванне шлюбу ў Саломенскі раённы суд Кіева 11 лютага. Дата судовага пасяджэння невядомая.

Прычына скасавання шлюбу таксама невядомая. 

Увосень 2022 года Арастовіч распавядаў, што хоча стаць прэзідэнтам Украіны, а вось Анастасія тады прызналася, што яшчэ не думала, якой жа першай лэдзі яна магла б быць. «Калі мы з ім сустрэліся, ён сказаў: «Я буду прэзідэнтам. Будзем глядзець па абставінах», — казала Анастасія.

Год таму, у лютым 2024 года, Анастасія Арастовіч дала інтэрв'ю блогерцы Ганне Аліцкай. Жанчыны размаўлялі ў Нью-Ёрку, дзе ў той час пражывала сям'я экс-дарадцы Офіса прэзідэнта.

Зараз Анастасія працуе куратарам і арганізатарам рэтрытаў і жывых сустрэч у праекце Space Love.

Паводле звестак СМІ, Аляксей Арастовіч пакінуў Украіну ў пачатку верасня 2023 года. Падставай для яго выезду нібыта стаў ліст ГУР Мінабароны. Пасля разведведамства адмаўляла гэтую інфармацыю.

Аляксей Арастовіч і ягоная жонка ажаніліся ў 2015 годзе. У пары ёсць агульны сын Аляксандр. Анастасія стала для Арастовіча трэцяй жонкай. 

Каментары18

  • USAID
    20.02.2025
    Спынiу фiнансаванне.
  • Сваха
    20.02.2025
    Зачем давать эту инфо?? Ну просто слов нет.
  • Прошьян
    20.02.2025
    Вопросы о его предпочтениях возникали давно.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу53

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай6

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму34

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць