Здарэнні

У Гомелі даўжніка шукалі чатыры месяцы. А ён увесь гэты час у грыме і на вазку прасіў міласціну па заданні

Мужчыну знайшлі выпадкова, калі яго пад пластом грыму пазнаў сябар дзяцінства.

Супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання чатыры месяцы шукалі даўжніка. Як аказалася, 46-гадовы гамяльчук, які завінаваціўся больш за 2 тысячы рублёў, увесь гэты час дзеля ежы і месца для начлегу прасіў міласціну каля гандлёвых цэнтраў.

У 2023 годзе мужчына адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. За гэты час страціў жонку, дом і нават пашпарт. А пасля вызвалення зразумеў, што на волі ён нікому не патрэбны, піша гомельскае выданне «Белка».

Аднак жа знайшліся людзі, якія знайшлі, як выкарыстаць мужчыну ў сваіх інтарэсах. Яны выдалі яму інваліднае крэсла, загрыміравалі і выставілі ў пэўнае месца збіраць міласціну. За гэта мужчыну кармілі і давалі яму начлег.

Нядаўна адзін з наведвальнікаў гандлёвага пункту пазнаў пад пластом грыму свайго сябра дзяцінства. Мужчына разгаварыў яго і паабяцаў дапамагчы. Ён валодае будаўнічай кампаніяй і гатовы прыняць таварыша на працу падсобным рабочым пры ўмове, што той пройдзе лячэнне ад алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы4

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне14

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт13

Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію3

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж1

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць