Грамадства

Сталі вядомыя даты школьных канікул у 2025/2026 навучальным годзе

Адпаведны графік вызначаны лістом Міністэрства адукацыі, які размешчаны на сайце ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

Дакументам вызначана, што восеньскія канікулы працягнуцца 8 дзён — з 2 лістапада па 9 лістапада 2025 года ўключна.

На зімовых канікулах школьнікі адпачнуць 14 дзён — з 25 снежня 2025 года па 7 студзеня 2026 года ўключна.

На вясновых канікулах для адпачынку адведзена 8 дзён, пройдуць яны з 22 сакавіка па 29 сакавіка 2026 года ўключна.

Самыя доўгія, летнія канікулы для большасці школьнікаў працягнуцца 92 дні, яны пройдуць з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2026 года.

Выпускнікі дзявятых класаў летам змогуць адпачыць на працягу 82 дзён — з 11 чэрвеня па 31 жніўня 2026 года ўключна. Навучэнцы восьмых класаў кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскага вучылішча, спецыялізаваных ліцэяў, навучэнцы дзясятых класаў (за выключэннем навучэнцаў спецыялізаваных па спорце класаў, вячэрніх класаў, санаторных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву) — 87 дзён, іх летнія канікулы пачнуцца з 6 чэрвеня і працягнуцца па 31 жніўня 2026 года ўключна.

Для вучняў 1-2-х класаў (3-х класаў — для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці прадугледжаныя дадатковыя зімовыя канікулы з 16 лютага па 22 лютага 2026 года ўключна працягласцю сем дзён.

Першая чвэрць у наступным навучальным годзе ў школах пачнецца традыцыйна 1 верасня, працягнецца яна па 1 лістапада 2025 года. Другая чвэрць — з 10 лістапада па 24 снежня 2025 года, трэцяя — з 8 студзеня па 21 сакавіка 2026 года, чацвёртая — з 30 сакавіка па 31 мая 2026 года, а для навучэнцаў 9-х (10-х) — 11-х (12—х) класаў — з 30 сакавіка па 25 мая 2026 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць