Здарэнні

Беларус нападаў на мінакоў каля вакзала ў нямецкім Мюнстары

У нямецкім Мюнстэры затрымалі 45-гадовага беларуса, які ўчыніў пярэпалах на плошчы Брэмерплац, якая знаходзіцца каля галоўнага чыгуначнага вакзала горада. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша выданне «Беларусь и мир».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: нямецкая паліцыя

Інцыдэнт адбыўся 20 лютага ў 17.12 вечара. Па словах відавочцаў, мужчына раптам напаў на мінакоў. Пасля таго як супрацоўнік службы аховы грамадскага парадку паспрабаваў адвесці хулігана ўбок, той накінуўся з кулакамі і на яго.

Тады ахоўнік паклікаў калег. Разам яны павалілі парушальніка на зямлю і выклікалі паліцэйскіх. Тыя арыштавалі беларуса.

Цяпер за агрэсіўныя паводзіны яму пагражае крымінальная справа, у тым ліку за значны супраціў праваахоўнікам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі дэпутата ад АдГ, на палях якога пад Лідай працавалі вязні11

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. Што было далей8

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі51

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць