Грамадства

У Ватыкане абмеркавалі праблему Чырвонага касцёла і зняволеных святароў

Кіраўнік каталіцкага епіскапату Беларусі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі здзейсніў працоўную паездку ў Рым і падчас яе даў вялікае інтэрв'ю выданню Vatican News, піша Katolik.life.

Праблему Чырвонага касцёла і зняволеных святароў абмеркавалі ў Ватыкане

Юзаф Станеўскі

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі расказаў, што падчас размовы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам той «цікавіўся справай Чырвонага касцёла ў Мінску і персанальнымі справамі святароў».

Якіх менавіта святароў — не гаворыцца, але, відавочна, гаворка ідзе пра зняволеных ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча.

«Адчувалася, што ён ведае агульныя справы нашага Касцёла і бачыць іх праз прызму Касцёла Паўсюднага», — адзначыў беларускі іерарх, не ўдакладняючы падрабязнасцяў размовы.

Што тычыцца закрытага ўжо больш за два гады Чырвонага касцёла, то арцыбіскуп Станеўскі канстатаваў, што «будынак касцёла па дакументах з'яўляецца ўласнасцю прадпрыемства «Мінская спадчына», парафіяльная супольнасць выкарыстоўвала будынак храма і іншыя пабудовы па дамоўленасці»:

«Молімся і чакаем, калі будынак будзе перададзены каталіцкім вернікам, як і было ў задуме фундатара Чырвонага касцёла Слугі Божага Эдварда Вайніловіча».

Падчас гэтай паездкі планавалася сустрэча беларускіх біскупаў з Папам Рымскім, аднак яна не адбылася па прычыне цяжкай хваробы і шпіталізацыі Францішка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі11

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

Камандзір «Азова» Пракапенка стаў генералам2

У Венгрыі апазіцыйная Орбану партыя рэкордна павялічыла адрыў перад выбарамі13

Віктар Бабарыка: «Калі ў мяне спытаюць: «Цябе катавалі?», я скажу: «Я не ведаю»54

У Мінску на будоўлі пасля ўдару кранам загінуў рабочы

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў103

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі11

Той самы беларус, які ў Польшчы прыйшоў з пашпартам Новай Беларусі мяняць ВНЖ, расказаў новыя падрабязнасці сваёй гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць