Свет

Сваякі ахвяр MH17 патрабуюць прызнання Расіяй адказнасці як частку мірнай дамовы

Сваякі ахвяр катастрофы рэйса MH17 2014 года, у якой загінулі 298 чалавек, настойваюць, што без прызнання Расіяй адказнасці за збіванне самалёта не можа быць надзейнай мірнай дамовы.

Фота: AP Photo / Lai Seng Sin, File

Пра гэта гаворыцца ў адпаведных лістах, накіраваных прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і прэзідэнту Еўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен, копіі лістоў ёсць у распараджэнні «Еўрапейскай праўды».

У двух лістах да Трампа і фон дэр Ляен сваякі ахвяр МН17 выказаліся аб магчымым мірным пагадненні па Украіне. Яны сцвярджаюць, што надзейнай дамовы цяжка дасягнуць без прызнання Расіяй адказнасці за збіванне самалёта.

Родныя ахвяр ужо даўно патрабуюць ад Расіі прызнання сваёй ролі, выбачэнняў і публічнага расследавання да ўсіх, хто мае дачыненне да збівання самалёта. Урад Нідэрландаў паслядоўна падтрымліваў гэтыя патрабаванні. Цяпер сваякі лічаць, што іх патрабаванні павінны быць часткай любога патэнцыйнага мірнага ўрэгулявання.

«Без гэтага не можа быць надзейнага міру з Расіяй», — гавораць яны.

Акруговы суд Гаагі 17 лістапада 2022 года завочна прысудзіў да пажыццёвага зняволення Ігара Гіркіна, Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку за іх ролю ў збіванні малайзійскага лайнера MH17 над Данбасам і даручыў забяспечыць іх арышт. Суд пастанавіў, што яны павінны выплаціць сваякам загінулых больш за 16 млн еўра кампенсацый.

Расія адмовілася выдаць трох датычных да збівання самалёта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць