Буданаў ацаніў узровень карупцыі ў расійскай арміі пасля звальнення Шайгу
Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі МА Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю «Укрінфарму» выказаўся пра працу новага кіраўніцтва Мінабароны Расіі.

Буданаў кажа, што пасля звальнення Шайгу ў войску РФ сталі менш красці.
«Яны змаглі крыху паменшыць узровень крадзяжу ў расійскай арміі, рэальна змаглі. Гэта ёсць, але зменшылася. Больш даходзіць да развіцця, падтрымкі ўзброеных сіл РФ і іншае», — кажа ён.
Паводле яго слоў, пасля звальнення Сяргея Шайгу і прызначэння міністрам абароны РФ Андрэя Белавусава, роля медыйнага Шайгу «моцна ўпала». Шайгу зараз узначальвае Савет бяспекі РФ, але, паводле Буданава, на гэтай пасадзе былога міністра абароны Расіі абмежавалі.
Новае ж кіраўніцтва Мінабароны Расіі працуе больш у цені і больш эфектыўна.
Пры гэтым кіраўнік разведкі дадаў, што новы кіраўнік Мінабароны РФ «працуе нармальна».
«Нармальна працуе. Тэхнакратычна ўспрымаецца. Гэта значыць, чалавек, які займаецца бюракратычнымі і арганізацыйнымі пытаннямі і іншымі», — сказаў Буданаў.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары